Возера Кукунор
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Кукунор (манг. Хөхнуур — "сіняе возера"), Цынхай (кіт. 青海湖) — бяссцёкавае салёнае возера ў Кітаі, ва ўсходняй частцы гор Наньшань.
Даўжыня каля 105 км, шырыня да 65 км, плошча каля 4,2 тыс. км², глыбіня да 38 м.
Размешчана на вышыні 3205 м, займае цэнтральную частку Кукунорскай раўніны. Берагі слаба расчлянёныя, развіты старажытныя азёрныя тэрасы (выш. да 50 м). Пясчаныя астравы.
У Кукунор упадаюць 23 ракі, найбольшая р. Бух-Гол утварае дэльту. 3 лістапада да сакавіка ледастаў.
Багатае рыбай.
Фауністычны заказнік Цынхайху.