Наньшань

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Наньшань
кіт.: 祁连山
Наньшань
Каардынаты: 39°12′00″ пн. ш. 98°32′00″ у. д. / 39.2° пн. ш. 98.533333° у. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне

Сцяг Кітая КНР

Даўжыня

800 км

Шырыня

320 км

Вышыня вяршыні

6346 м


Наньшань (Кітай)
Наньшань
Наньшань

Наньшань (南山) — горная сістэма ў Кітаі паміж Цайдамскай катлавінай на поўдні і пустыняй Алашань на поўначы. Часам разглядаецца як частка Куньлуня.

Даўжыня каля 800 км, шырыня да 320 км. Складаецца з некалькіх кароткіх высокіх хрыбтоў, размешчаных паралельна або кулісападобна, якія цягнуцца пераважна з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і падзяляюцца падоўжанымі далінамі. Асноўныя хрыбты: Ціляньшань, Сулэнаньшань з вышынямі да 6346 м, Улан-Дабан, Дакэн-Дабан, Кукунор. Паўночныя хрыбты ўзвышаюцца над пустыняй Алашань да 4500 м, адносныя перавышэнні паўднёвых схілаў Наньшаня каля 1500 м. Паўднёвыя адгор'і часта ўтвараюць рады кароткіх кражаў. Складзены пераважна з пясчанікаў, сланцаў, вапнякоў; развіты карставы альпійскі рэльеф, каля 1000 ледавікоў. Зледзяненне развіта пераважна ў Заходнім Наньшані пераважаюць ледавікі даўжынёю 1-2 км. Снегавая лінія зніжаецца з захаду на ўсход ад 5200 да 4200 м.

Большая частка Наньшаня адносіцца да вобласці ўнутранага сцёку Цэнтральнай Азіі, паўднёва-ўсходнія раёны — да басейна р. Хуанхэ. Рэкі мнагаводныя вясной і летам.

На захадзе пераважаюць пустыні і стэпы, на ўсходзе — лесастэпы і стэпы, хваёвыя лясы, лугі.

Радовішчы жалезных і поліметалічных руд.

Commons