Возера Манікуаган

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Возера Манікуаган
англ.: Manicouagan Reservoir
Manicouagan-EO.JPG
Від са спадарожніка
Каардынаты: 51°23′00″ пн. ш. 68°42′00″ з. д. / 51.383333° пн. ш. 68.7° з. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне

Квебек, Канада

Вышыня над узроўнем мора

342-359 м

Плошча

1942 км²

Выцякаюць

Манікуаган

Возера Манікуаган (Канада)
Возера Манікуаган
Возера Манікуаган
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Каардынаты: 51°23′00″ пн. ш. 68°42′00″ з. д. / 51.383333° пн. ш. 68.7° з. д. (G) (O) (Я)

Возера Манікуаган або Манікуаганскае вадасховішча (англ.: Manicouagan Reservoir) — колцападобнае возера, размешчанае на Лаўрэнційскага ўзвышшы ў цэнтральнай частцы правінцыі Квебек, Канада. Знаходзіцца ў метэарытным кратары з аднайменнай назвай, мае плошчу 1942 км². У цэнтры возера знаходзіцца востраў Рэнэ-Левасёр, на якім размешчана гара Вавілон (952 м). Возера разам з востравам добра бачныя з космасу, з-за чаго таксама маюць назву «вока Квебека». У 2007 годзе возера Манікуаган было высунута на праводжаны тэлекампаніяй CBC конкурс Сямі цудаў Канады.

Гідраэлектрастанцыя[правіць | правіць зыходнік]

Плаціна Manic-5 — асноўная плаціна на Манікуганскім вадасховішча.

Плошча возера павялічылася ў 1960-х гадах, калі кампанія Hydro-Québec пабудавала серыю плацін (Манік-1, Манік-2 і г. д.) з гідраэлектрастанцыямі. Комплекс плацін таксама завецца праект Манік-Утард, паколькі размешчаны на рэках Манікуаган і Рыўер-оз-Утард.

Возера Манікуаган працуе ў якасці гідраўлічнага акумулятара — у перыяд зімовых халадоў паверхня возера апускаецца, паколькі турбіны электрастанцый працуюць увесь час для абагравання жыхароў правінцыі. Узровень вады ў возеры таксама апускаецца ў летні перыяд моцнай спякоты ў Новай Англіі, паколькі тым часам Hydro-Québec прадае электраэнергію ў ЗША.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]