Вольга Піліпаўна Пруднікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Піліпаўна Пруднікава
Сцяг Намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь
з 27 студзеня 2017
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Сяргей Румас

Нараджэнне 11 красавіка 1967(1967-04-11) (57 гадоў)
Адукацыя

Вольга Піліпаўна Пруднікава (11 красавіка 1967, Магілёў, Беларуская ССР, СССР) — беларуская дзяржаўная дзяячка, намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь (з 2017 года).

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1989 годзе скончыла Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Фізічныя метады і прыборы кантролю якасці»[1].

У 1999 годзе скончыла Беларускі інстытут правазнаўства па спецыяльнасці «Правазнаўства».

У 2010 годзе атрымала адукацыю ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці»[2].

Працоўная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1989—1998 гадах працавала інжынерам, інжынерам другой катэгорыі па ахове прыроды і хімкантролю вытворча-тэхнічнага аддзела, затым намеснікам начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела Магілёўскага прадпрыемства цеплавых сетак ВА «Магілёўэнерга».

З 1998 па 2010 год працавала намеснікам начальніка цеплатэхнічнай службы, начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела, намеснікам галоўнага інжынера па інавацыях і энергаэфектыўнасці і начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела РУП «Магілёўэнерга».

З 2010 па 2013 год — начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Аб’яднанае дыспетчарскае ўпраўленне» у Мінску.

З 2013 па 2017 год — начальнік вытворча-тэхнічнага ўпраўлення дзяржаўнага вытворчага аб’яднання электраэнергетыкі Белэнерга.

27 студзеня 2017 года прызначана намеснікам Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

Зноскі