Востраў Ніўтао

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ніўтао
Niutao
Каардынаты: Каардынаты: 6°06′00″ пд. ш. 177°16′00″ у. д. / 6.1° пд. ш. 177.266667° у. д. (G) (O) (Я)6°06′00″ пд. ш. 177°16′00″ у. д. / 6.1° пд. ш. 177.266667° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of Tuvalu.svg Тувалу
Ніўтао (Тувалу)
Ніўтао
Ніўтао
Плошча 2,53 км²
Насельніцтва 663 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 262,055 чал./км²
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgНіўтао на Вікісховішчы 

Ніўтао (на мове тувалу Niutao) - востраў у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Належыць да дзяржавы Тувалу. Агульная плошча - 2,53 км². Насельніцтва - 663 чал. (2002 г.).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле падання тубыльцаў, іх продкі прыбылі з Самоа на чале правадыра Матаікі. На еўрапейскія карты востраў патрапіў у 1781 г. У 1866 г. Ніўтао наведаў місіянер з Лонданскага місіянерскага таварыства, які паведаміў, што мясцовае насельніцтва пацярпела ад гандляроў рабамі.

У 1949 г. некалькі сем'яў з Ніўтао перасяліліся на Ніўлакіту.

У 1993 г. выхадзец з Ніўтао, сэр Тому Сіонэ (Tomu Sione), заняў пасаду генерал-губернатара Тувалу.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў знаходзіцца ў паўночнай частцы астравоў Тувалу. Мае каралавае паходжанне. Па форме нагадвае авал даўжынёй да 1,6 км.

Ад старажытнай лагуны засталося 2 малых вадаёма з салёнай вадой. 3 свідравіны з пітной вадой. Сталых вадацёкаў няма. Клімат трапічны пасатны. Палову года засушлівы. Востраў знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Маецца 2 паселішча - вёскі Куліа і Тэава. Адміністрацыйным цэнтрам лічыцца Куліа. Галоўныя заняткі - сельская гаспадарка (вырошчанне какосаў і клубняў пулаку). Мясцовыя жыхары таксама ловяць рыбу.

1 адміністрацыйны будынак, пачатковая школа, 1 пратэстанцкая царква Лонданскага місіянерскага таварыства, паштовае аддзяленне, шпіталь, 3 калодзежы з пітной вадой. Транспартныя зносіны ўнутры вострава магчымы ўздоўж 1 акруговай дарогі з насыпным пакрыццём.

З-за рыфаў, якія атачаюць востраў, прамысловы лоў рыбы і падыход марскога транспарту да берага ўскладнены.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]