Тувалу
| У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнні астравы Тувалу і тувалу, народ. |
|
|||||
| Гімн: «Tuvalu mo te Atua (Тувалу для Ўсемагутнага)» | |||||
| Дата незалежнасці | 1 кастрычніка 1978 | ||||
| Афіцыйная мова | тувалу, англійская | ||||
| Сталіца | атол Фунафуці | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | |||||
| Форма кіравання | канстытуцыйная манархія | ||||
| Каралева генерал-губернатар |
Елізавета II Іакоба Італелі |
||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
191-я ў свеце 26 км² 0 |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Шчыльнасць |
10544 чал. (224-я) 468 чал./км² |
||||
| ВУП (ППЗ) • Разам (2010) • На душу насельніцтва |
$36 млн $3 400 |
||||
| Этнахаронім | тувалу | ||||
| Валюта | долар Тувалу | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .tv | ||||
| Тэлефонны код | +688 | ||||
| Часавы пояс | UTC+12 | ||||
Тува́лу (англ.: Tuvalu) — малая астраўная дзяржава на аднайменных астравах ў Ціхім акіяне. Агульная плошча - 26 км². Насельніцтва - 10544 чал. (2011 г.). Сталіца — атол Фунафуці.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Згодна паданням, астравы былі населены толькі ў II тыс. н. э. палінезійцамі з Самоа і Тонга. Аднак археалагічныя знаходкі, зробленыя ў адной з падводных пячор на востраве Нануманга ў 1986 г., сведчаць пра тое, што Тувалу была населены людзьмі ўжо некалькі тысяч гадоў таму.
Адкрыццё астравоў еўрапейскімі мараплаўцамі расцягнулася ад 1568 г. да 1827 г. У 1819 г. ім была дадзена агульная назва астравы Эліс. Аднак з-за таго, што тут не было каштоўных прыродных рэсурсаў, еўрапейская каланізацыя пачалася адносна поздна. У 1862 і 1865 гг. некалькі сот тубыльцаў стала ахвярай перуанскіх гандляроў рабамі. З 1862 г. сярод астравіцян пачалі сяліцца міссіянеры і прадстаўнікі гандлёвых кампаній.
У 1892 г. быў усталяваны брытанскі пратэктарат. У 1916 г. была створана калонія Астравы Гілберта і Эліс.
Пад час II Сусветнай вайны на астравах Тувалу базіраваліся амерыканскія ваенныя, якія вялі баявые дзеянні з японцамі, што захапілі суседнія астравы Гілберта. Гэта паспрыяла далейшаму пранікненню еўрапейскай культуры ў асяроддзе астравіцян.
У 1974 г. мясцовая насельніцтва прагаласавала за аддзяленне ад астравоў Гілберта, дзе пазней была створана дзяржава Кірыбаці. У 1975 г. астравы і народ афіцыйна атрымалі назву Тувалу ("дзевяць разам" - па колькасці адзіночных астравоў і атолаў). Была створана асобная калонія з шырокім правам на самакіраванне.
1 кастрычніка 1978 г. абвешчана незалежнасць Тувалу.
5 верасня 2000 г. Тувалу атрымала членства ААН.
Палітыка [правіць]
Геаграфія [правіць]
Складаецца з 3 асобных астравоў і 6 атолаў на поўдні Ціхага акіяна, якія маюць каралавае паходжанне. Найвышэйшая кропка дасягае ўсяго 4,6 м.
Атолы і некаторыя астравы маюць унутраныя лагуны. Калі плошча сушы ўсяго 26 км², то разам з лагунамі яны складаюць 494 км².
Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя колькасць ападкаў - 3000 мм у год. Сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад 26 да 32° C. Трапічныя цыклоны часцяком выклікаюць істотныя страты, у тым ліку чалавечыя ахвяры.
Эканоміка [правіць]
Насельніцтва [правіць]
Агульная колькасць - 10544 чал. (2011 г.). Усё насельніцтва складае адзіную нацыю тувалуанцаў (Tuvaluans). Аднак большасць жыхароў мае палінезійскае паходжанне і складае этнас - тувалу. Насельнікі атола Нуі - маюць мікранезійскае паходжанне і складаюць самастойную этнічную групу (каля 4%). Усяго некалькі тувалуанцаў - выхадцы з краін Еўропы і Азіі.
Узроставая і полавая структура (2005 г.):
- 0-14 гадоў: 30,8% (мужчыны 1823/жанчыны 1756)
- 15-64 гадоў: 64,2% (мужчыны 3620/жанчыны 3847)
- 65 і болей гадоў: 5,1% (мужчыны 229/жанчыны 361)
У сярэднім, на 1 жанчыну прыходзілася 0,95 мужчын. Сярэдняя працягласць жыцця - 68,01 гадоў, у тым ліку мужчын - 65,79 гадоў, жанчын - 70,33 гадоў (2005 г.).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тувалу- Астравы Тувалу
- Энцыклапедыя нацый
| Акіянія | ||
|---|---|---|
| Дзяржавы | Аўстралія • Вануату • Кірыбаці • Маршалавы Астравы • Науру • Новая Зеландыя • Палау • Папуа — Новая Гвінея • Самоа • Саламонавы Астравы • Тонга • Тувалу • Федэратыўныя Штаты Мікранезіі • Фіджы | |
| Залежныя тэрыторыі | Амерыканскае Самоа • Гаваі • Гуам • атол Джонстан • Астравы Кука • астравы Мідуэй • Ніуэ • Новая Каледонія • Востраў Норфалк • востраў Пасхі • Піткэрн • Паўночныя Марыянскія астравы • Такелау • Уоліс і Футуна • атол Уэйк • Французская Палінезія | |
| Партал:Акіянія | ||
