Востраў Самар
| Самар | |
![]() |
|
| Каардынаты: | |
| Архіпелаг | Філіпінскі архіпелаг |
| Краіна | |
| АА першага ўзроўня | Самар, Паўночны Самар, правінцыя Самар|Самар, Паўночны Самар, Усходні Самар |
| Няма старонкі Самар, Паўночны Самар, Усходні Самар | |
| Плошча | 13 080 км² |
| Насельніцтва (2000) | 1 080 000 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 82,569 чал./км² |
Са́мар — адзін з астравоў цэнтральнай частцы Філіпінскага архіпелага. Востраў адкрыў для еўрапейцаў іспанскі мараплавец Руі Лопес дэ Вільялобас (Ruy López de Villalobos) ў 1543 годзе.
Найбуйнейшы горад — Калбаёг (вар. Calbayog). На востраве знаходзяцца тры правінцыі: Самар, Паўночны Самар і Усходні Самар. Плошча Самара — 13080 км ², на дадзенай тэрыторыі пражывае крыху больш за 1 млн. жыхароў, большасць з якіх — вісая.
На востраве горы вышынёй да 896 м, складзеныя з крышталічных горных парод, вапнякоў і сланцаў. Уздоўж барагоў нізіны, у прыбярэжнай зоне каралавыя рыфы. Клімат на востраве трапічны, мусонны.
На востраве радовішчы медных руд. Асноўны занятак мясцовага насельніцтва — земляробства (вырошчваюцца какосавыя пальмы, абакі, рыс, кукуруза).
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 132. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Філіпін. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
