З пляцоўкі Вікіпедыя.
Рыс (Oryza) — род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства Метлюжковыя; крупяная культура.
Звычайна ўключае два віды: рыс азіяцкі (Oryza sativa) і рыс афрыканскі (Oryza glaberrima). Вырошчваецца галоўным чынам у тропіках і субтропіках, асабліва ў Паўднёвай, Паўднёва-Усходняй і Усходняй Азіі, дзе з'яўляецца асноўным прадуктам харчавання.
Слова «рыс» інда-іранскага паходжання, роднаснае словам пушту wriže і санскрыту vrīhi. Пазней слова трапіла ў грэчаскую мову як óryzon, з яе ў лацінскую oryza і далей у іншыя еўрапейскія мовы.
Зноскі