Востраў Сумбава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сумбава
індан.: Sumbawa
Sumbawa Topography.png
Каардынаты: Каардынаты: 8°47′00″ пд. ш. 118°05′00″ у. д. / 8.783333° пд. ш. 118.083333° у. д. (G) (O) (Я)8°47′00″ пд. ш. 118°05′00″ у. д. / 8.783333° пд. ш. 118.083333° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Flag of Indonesia.svg Інданезія
АА першага ўзроўня Заходнія Малыя Зондскія астравы
Сумбава (Інданезія)
Сумбава
Сумбава
Няма старонкі Шаблон:На карце/Інданезія Заходнія Малыя Зондскія астравы
Плошча 15 448 км²
Найвышэйшы пункт 2 850 м
Насельніцтва (2005) 1 219 590 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 78,948 чал./км²
Commons-logo.svgСумбава на Вікісховішчы 

Сумба́ва (індан.: Sumbawa) — востраў у складзе Малых Зондскіх астравоў, тэрыторыя Інданезіі. Заходняя частка вострава называецца Семава з адміністрацыйным цэнтрам Сумбава-Бесар. Усходняя частка завецца Біма, і яе сталіцай з'яўляецца горад Біма-Рама.

Размяшчэнне Сумбавы

Плошча вострава складае 15 448 км². Насельніцтва каля 1 мільёна чалавек.

У вострава даўгаватыя абрысы, ён працягнуўся з захаду на ўсход. Даўжыня каля 280 км і ў шырыня — 90 км. На захад ад Сумбавы размешчаны востраў Ламбок, на ўсход — востраў Флорэс. Ландшафт Сумбавы гарысты і пакрыты трапічным лесам. Узбярэжжа характарызуецца шматлікімі бухтамі. На поўначы вострава знаходзіцца вулкан Тамбара.

Карэннымі жыхарамі вострава Сумбава з'яўляюцца народы самава і мбоджа.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).