Малыя Зондскія астравы
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Малыя Зондскія астравы | |
| Каардынаты: | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Найбуйнейшы востраў | Тымор |
| Агульная плошча | 87 000 км² |
| Найвышэйшы пункт | 1 412 м |
| Краіны | |
| Насельніцтва | 12 000 000 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 137,931 чал./км² |
Малыя Зондскія астравы (індан.: Kepalauan Nusa Tenggara, парт.: Pequenas Ilhas da Sonda) — паўднёвая частка Малайскага архіпелага, пераважна ў складзе Інданезіі.
Уключаюць астравы: Балі, Ветар, Камода, Ламбок, Ламблен, Сумба, Сумбава, Тымор, Флорэс і інш.
Агульная плошча 128 тысяч км². Даўжыня каля 1300 км. Абмываюцца Індыйскім акіянам і морамі Балі, Флорэс, Банда, Саву, Тыморскім.
Рэльеф у асноўным горны, шмат вулканаў (вышынёй да 3726 м, вулкан Рынджані). Клімат субэкватарыяльны мусонны. Лістападныя трапічныя лясы і саванны. Вырошчваюць рыс, вострапрыпраўныя расліны, какосавыя пальмы. Рыбалоўства.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.Т.10: Малайзія - Мугаджары / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2000. - 544 с.: іл.