Вуліца Леніна (Полацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Леніна
Полацк
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Полацк
Мікрараён Цэнтр
Працягласць 370 м
Ранейшыя назвы Вазнясенская, Сака і Ванцэці
Назва ў гонар Уладзімір Ільіч Ленін
Паштовы індэкс 211415

Вуліца Леніна — вуліца ў цэнтры Полацка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1910 годзе мела назву Вазнясенская. Назва была перанесена з іншай вуліцы. Падчас буйной перапланіроўкі горада ў канцы XVIII—пачатку XIX ст. старая Вазнясенская вуліца, што праходзіла паралельна вуліцы Вялікай, перастала існаваць, і назву перанеслі на сучасную вуліцу Леніна.[1]

У савецкія часы атрымала назву вуліца Сака і Ванцэці ў гонар анархістаў Нікола Сака і Барталамеа Ванцэці, пакараных смерцю ў ЗША.

У 2008 годзе было вырашана перайменаваць тагачасную вуліцу Леніна ў вуліцу Ніжне-Пакроўскую, а вуліцу Сака і Ванцэці ў вуліцу Леніна.

З 1932 да 1941 года на вуліцы існаваў драўляны мост праз Дзвіну[2]. Мост быў спалены 15 ліпеня 1941 года, калі абаронцы Полацка пачалі пакідаць горад[3].

У 1990 годзе, нягледзячы на пратэсты грамадскасці, быў разбураны дом з нумарам 13 на скрыжаванні з Камуністычнай вуліцай, пабудаваны ў пачатку XX ст. полацкім купцом Мінцам як яўрэйская аптэка, дзе беднякам бясплатна выдаваліся лекі.[3]

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Былы гатэль «Лондан»
Былы гатэль «Брыстоль»

Зноскі

  1. Д. У. Дук. Полацк і палачане (IX – XVIII стст.) (бел.). — ПДУ. — Наваполацк, 2010. — 180 с. — ISBN 978-985-531-122-6.
  2. Полежаева, Маргарита. А я иду, шагаю по… мосту. Через Западную Двину (руск.) (8 верасня 2010).
  3. а б Дэйніс Іван Пятровіч. Полацкая даўніна (бел. (тар.)). — Медисонт. — Мінск, 2007. — 330 с. — ISBN 978-985-6530-74-9.