Вушан звычайны
| Вушан звычайны | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Падклас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Падатрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Вушан звычайны |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Plecotus auritus Linnaeus, 1758 |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Вуша́н звычайны (Plecotus auritus) — млекакормячая жывёла сямейства кажанавых атрада рукакрылых.
Даўжыня цела 4,2—5,4 см, хваста да 5,2, вушэй да 4 см, маса да 10,5 г. Поўсць мяккая шаўкавістая, зверху палева-буравата-шэрая з карычневым адценнем, знізу шэра-белавата палевая. Палёт хуткі, нераўнамерны.
Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы; на Беларусі трапляецца ўсюды, нешматлікі. Аселы. Жыве пад адсталай карой, на гарышчах, за аканіцамі, у дуплах, зімой — у скляпах, падвалах, бульбяных ямах і інш.
Палюе ноччу без перапынку на невялікай вышыні па ўзлесках, лясных прасеках, у кронах дрэў паркаў і садоў, уздоўж дарог, над вадаёмамі. Знішчае лускакрылых насякомых, пераважна шкоднікаў сельскай і лясной гаспадаркі.
Нараджае 1, зрэдку 2 дзіцянят.
Літаратура [правіць]
- Вушан // БелЭн у 18 т. Т. 4. — Мн., 1997.