Выбух на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выбух на ААТ „Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат“
Тып выбух
Месца Светлагорск, Гомельская вобласць
Краіна Беларусь
Дата 7 чэрвеня 2023
Час паміж 15:30 і 15:40 (UTC+3)
Пацярпелых 4 чалавекі
Светлагорскі ЦКК (Беларусь)
Светлагорскі ЦКК
Светлагорскі ЦКК

Выбух на ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» — надзвычайнае здарэнне, што адбылося 7 чэрвеня 2023 года ў горадзе Светлагорск (Гомельская вобласць, Беларусь).

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

7 чэрвеня прыкладна а 15.30 ратавальнікі атрымалі паведамленні пра ўспышку газапаветранай сумесі без наступнага гарэння на тэрыторыі Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбінату і выехалі на месца здарэння, паведамілі ў МНС Беларусі[1].

Выбух адбыўся на ўчастку выпаркі шкіпінару цэха рэгенерацыі. У выніку былі пашкоджаны металічныя абшыўкі трох рэзервуараў і парушана цэласнасць аднаго з рэзервуараў, пашкоджаны будаўнічыя канструкцыі ўчастка і бліжэйшых будынкаў[2].

«Выбух быў чутны ў суседняй з заводам вёсцы Якімава Слабада. Людзі папужаліся вельмі», — расказала сведка выбуху[3].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

Міністэрства аховы здароўя паведаміла а 18.30, што вядома пра 4 пацярпелых (1985—1996 г.н.). Ва ўсіх дыягнаставаны паверхневыя раны галавы і паверхневыя апёкі рук. Медыцынская дапамога аказана брыгадамі хуткай дапамогі на месцы. Ад шпіталізацыі пацярпелыя адмовіліся.

Праз некалькі гадзін МНС заявіла, што ў выніку пошукава-выратавальных работ на месцы аварыі знойдзеныя парэшткі меркавана траіх чалавек[4]. Разбор завалаў і пошукавыя работы працягваліся яшчэ некалькі дзён.

Спіс загінулых[правіць | правіць зыходнік]

  • Алег Кацуба
  • Віктар Раманькоў
  • Міхаіл Шаціца

Зноскі