Трагедыя на Нямізе

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Месца трагедыі — уваход на станцыю метро «Няміга»

Трагедыя на Нямізе (30 мая 1999) — масавая таўкатня напрыканцы піўнога свята ў Мінску.

Хаваючыся ад дажджу ў пераходзе да станцыі метро “Няміга”, у таўкатні загінулі 53 чалавекі, а яшчэ больш за 250 пацярпелі. Бальшыня загінулых – маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 20 гадоў.

Адразу пасля трагедыі ў краіне была абвешчана трохдзённая жалоба.

Спачатку ўлады часткова ўзялі адказнасць за трагедыю на сябе. Распараджэннем Гарвыканкаму сталіцы і мясцовых выканкамаў цягам двух гадоў сваякам загінулых далі права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце, набыцця бясплатных лекаў і вызвалення ад аплаты камунальных паслуг. Аднак у 2002прэзідэнцкай пастановай льготы былі скасаваныя.

Доўгі час пасля трагедыі падземны пераход быў своеасаблівым месцам паломніцтва для блізкіх сяброў і родных загінуўшых: людзі вешалі на сценах партрэты, іконы, тэксты малітваў, запальвалі свечкі ў памяць аб ахвярах.

На месцы трагедыі, ля ўваходу на станцыю метро "Няміга", 30 мая 2002 быў усталяваны помнік у выглядзе 53 руж, раскіданых па метафарычных прыступках, а таксама малая каплічка з праваслаўным крыжам, унутры каторай змешчаны звесткі аб нагодзе для яе ўсталявання.

Культурны ўплыў[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сайт, прысвечаны трагедыі (па-руску)