Чарнобыльская катастрофа
Чарнобыльская аварыя адбылася ў ноч на 26 красавіка 1986 на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай станцыі (ЧАЭС, Украіна, тады Украінская ССР у складзе СССР).
Змест |
[правіць] Прычыны аварыі на ЧАЭС
Прычыны аварыі караніліся ў тэхнічным адставанні СССР і сур'ёзных праліках у развіцці атамнай энергетыкі. Непасрэдна 26 красавіка ў выніку непрадуманых дзеянняў дзяжурнай змены пры наяўнасці слабасцей у канструкцыі рэактара і станцыі ў цэлым адбыўся выбух на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС. Разбурэнне рэактара прывяло да выкіду ў паветра велізарнай колькасці радыеактыўных рэчываў, якія патокамі паветра сталі хутка распаўсюджвацца[1][2][3].
[правіць] Вынікі Чарнобыльскай катастрофы
Саюзныя і рэспубліканскія ўлады ў першыя дні абралі тактыку замоўчання інфармацыі аб маштабах бяды і практычна замарудзілі арганізацыю дзеянняў, якія маглі б паменшыць адмоўныя вынікі для насельніцтва. На другі дзень пасля аварыі аб рэзкім павышэнні радыяцыйнага фону ў паветранай прасторы сваіх краін загаварылі прадстаўнікі Швецыі, Нарвегіі, Англіі і інш. Толькі пасля гэтага афіцыйныя СМІ СССР сціпла паведамілі аб аварыі, у выніку якой адбылося «некаторае павышэнне радыяцыйнага фону».
У выніку аварыі тэрыторыя на дзесяткі кіламетраў вакол ЧАЭС была забруджана радыёнуклідамі звыш дапушчальных значэнняў. З сельскагаспадарчага абароту было выведзена каля 5 млн га зямель, вакол ЧАЭС створана 30-кіламетровая зона адчужэння, знішчаны сотні дробных населеных пунктаў.
На тэрыторыю Беларусі прыпала 70 % усяго радыёактыўнага забруджвання. У гэтай зоне апынулася каля 2 млн. 100 тыс. чалавек (25 % насельніцтва рэспублікі).
[правіць] Забруджаныя тэрыторыі
У Брэсцкай вобласці шчыльнасць забруджвання радыёнуклідамі на ўзроўні ад 1 да 15 кюры на кв. км маюць наступныя рэгіёны [4]:
[правіць] Чарнобыльская катастрофа ў літаратуры
- "Апакаліпсіс па графіку" — кніга А. Адамовіча (1992)
- "Быць! = To be!" — кніга Р. Барадуліна (2006)
- "Зона" — паэма У. Някляева (1986)
- "Чарнобыльская малітва" — кніга С. Алексіевіч (1997)
- "Чорная быль" — паэма С. Законнікава (1989)
[правіць] Гл. таксама
[правіць] У Сеціве
- chernobyl.info (ням.) (англ.) (руск.)
- Чернобыль. Сайт «Анатомия армии» (руск.)
Зноскі
- ↑ Проект ICRIN (2011). Международный Чернобыльский портал chernobyl.info. http://chernobyl.info. Retrieved on 2011.
- ↑ Международное агентство по атомной энергии (2008). Экологические последствия аварии на Чернобыльской АЭС и их преодоление. Двадцатилетний опыт. Доклад экспертной группы "Экология" Чернобыльского форума. Vienna: IAEA. pp. 180. ISBN 978–92–0–409307–0. http://www-pub.iaea.org/MTCD/publications/PDF/Pub1239r_web.pdf.
- ↑ Источники и эффекты ионизирующего излучения. Приложение Д. Эффекты на здоровье вызванные ионизирующим излучением при Чернобыльской аварии. Доклад Научного комитета ООН по действию атомной радиации. Нью Йорк: НКДАР ООН. 2011. pp. 174. http://www.unscear.org/docs/reports/2008/Advance_copy_Annex_D_Chernobyl_Report.pdf.
- ↑ А. С. Судас, Н. К. Филипенко, Л. В. Жуковская, А. А. Зайцев. Актуальные проблемы ликвидации последствий катастрофы на чернобыльской АЭС в загрязненных радионуклидами районах Брестской области на современном этапе.
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
