Высокаўскі пірамідальны дуб
Высокаўскі пірамідальны дуб | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, г. Высокае, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць |
Дата заснавання | 1963 |
Высокаўскі пірамідальны дуб — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Размешчаны на адкрытым месцы ў Парку культуры і адпачынку, за 30 метраў ад бегавой дарожкі стадыёна[1]. Калонападобная форма дубу звычайнага (Quercus robur 'Fastigiata' ). Узрост дрэва 70 гадоў, вышыня 21 м (1985). Мае дэкаратыўнае значэнне. Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе.
Зноскі
- ↑ Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці Архівавана 22 лістапада 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пірамідальныя дубы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.