Высокі прадстаўнік па Босніі і Герцагавіне
Пост Высокага прадстаўніка па Босніі і Герцагавіне (англ.: High Representative for Bosnia and Herzegovina) разам з Апаратам Высокага прадстаўніка (Office of the High Representative, OHR), быў створаны ў 1995 годзе адразу ж пасля Дэйтанскай мірнай дамовы для назірання за выкананнем гэтай дамовы. Высокі прадстаўнік і OHR рэпрэзэнтуюць краіны-ўдзельнікі Дэйтанскай дамовы праз Раду па выкананні Мірнай дамовы (Peace Implementation Council, PIC). Высокі прадстаўнік адначасна з'яўляецца таксама Адмысловым прадстаўніком Еўрапейскага звязу. 27 лютага 2007 года Рада па выкананні Мірнай дамовы вырашыла спыніць мандат Высокага прадстаўніка з 30 чэрвеня 2008 года. Аднак у лютым 2008 года была прынята пастанова падоўжыць мандат на няпэўны тэрмін, улічваючы яго станоўчыя вынікі. [1] Усе Высокія прадстаўнікі былі з краін Еўразвяза, а іх паўнамоцтвы былі атрыманы ад Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
[правіць] Спіс Высокіх прадстаўнікоў
Карл Більт (14 снежня 1995 — 18 чэрвеня 1997)
Карлас Вэстэндорп (18 чэрвеня 1997 — 18 жніўня 1999)
Вольфганг Петрыч (18 жніўня 1999 — 27 траўня 2002)
лорд Пэдзі Эшдаўн (27 траўня 2002 — 31 студзеня 2006)
Крысціян Шварц-Шылінг (31 студзеня 2006 — 2 ліпеня 2007)
Міраслаў Лайчак (2 ліпеня 2007 — 26 сакавіка 2009)
Валянцін Інцко (26 сакавіка 2009 — цяперашні час)

