Боснія і Герцагавіна

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Bosna i Hercegovina
Босна и Херцеговина
Сцяг Босьніі і Герцагавіны Герб Босьніі і Герцагавіны
(Сцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: няма
Месцазнаходжанне Босьніі і Герцагавіны
Афіцыйная мова Баснійская, харвацкая, сербская
Сталіца Сараева
Найбуйнейшы горад Сараева
Урад рэспубліка
Барыслаў Паравац (сэрб)
Іва Міра Ёвіч (харват)
Сулейман Тыхіч (басніец)
Аднан Тэрзіч
Плошча
 - Агульная
 - % вады
127-е месца ў свеце
51 197 км2
нязначны
Насельніцтва
 - Агульнае (2007)
 - Шчыльнасць
126-е месца ў свеце
3 981 239
76/км²
СУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
98-е месца ў свеце
$28,26 млрд
$6800
Валюта марка (BAM)
Часавы пояс
 - улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасць
ад Югаславіі

5 красавіка 1992
Дзяржаўны гімн Intermeco
Аўтамабільны знак BIH
Дамен верхняга ўзроўню .ba
Тэлефонны код +387
Мапа Босніі і Герцагавіны

БОСНІЯ І ГЕРЦАГАВІНА, Рэспубліка Боснія і Герцагавіна - дзяржава ў цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава. Складаецца з Федэрацыі Босніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сербскай. Назва краіны паходзіць ад назвы ракі Босна і венг.: herceg – ваявода. Мяжуе на захадзе і поўначы з Харватыяй, на ўсходзе з Сербіяй, на поўночным усходзе з Чарнагорыяй. Мае невялікі выхад да Міжземнага мора.

Змест

[правіць] Гісторыя

Тэрыторыі сучаснай Босніі і Герцагавіны былі заселеныя ілірыйскімі плямёнамі, а з пачатку новай эры ўваходзілі ў склад Рымскай імперыі. Пасля падзення Рыму частка тэрыторый адышла да Візантыі. У VII стагоддзі на гэтых тэрыторыях з'яўляецца славянскае насельніцтва. У IX стагоддзі землі Босніі належалі Харвацкаму каралеўству і Сербскаму каралеўству. У XI стагоддзі тэрыторыя сучаснай Босніі перайшла да Венгрыі. У XII стагоддзі, нягледзячы на тэрытарыяльныя прэтэнзіі суседніх дзяржаў, было створана самастойнае Баснійскае княства, якое заставалася незалежным да 1463 года, калі трапіла пад уладу Асманскай імперыі. Знік і княскі род Катраманічаў, які валадарыў у Босніі тры стагоддзі.

Падчас турэцкай улады шмат баснійцаў зракаюцца хрысціянства і прымаюць іслам.

Туркі валодалі Босніяй да 1878 года, калі, пасля процітурэцкага паўстання, паводле пастановы Берлінскага кангрэсу, быў усталяваны пратэктарат Аўстра-Венгрыі. Пратэктарат скончыўся анексіяй Босніі і Герцагавіны ў 1908 годзе.

28 чэрвеня 1914 года ў Сараеве быў ажыццёўлены замах на нашчадка аўстравенгерскага стальца Франца Фердынанда. З гэтай падзеі пачалася Першая сусветная вайна. Пасля заканчэння вайны Боснія і Герцагавіна ўваходзіць у склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў1929 года называлася Каралеўства Югаславія). Падчас Другой сусветнай вайны была ў складзе Незалежнай Дзяржавы Харватыі, а потым перайшла да Сацыялістычнай Югаславіі (СФРЮ).

Суверэнітэт Босніі і Герцагавіны быў абвешчаны ў лістападзе 1991 года. А ў лютым 1992 года быў праведзены рэферэндум па пытанні выхаду з Югаславіі, падчас якога мусульмане і харваты выказаліся за незалежнасць краіны, якая была абвешчаная 3 сакавіка 1992 года. Баснійскія сербы не ўзялі ўдзелу ў рэферэндуме і 7 красавіка 1992 года заявілі пра стварэнне ўласнай рэспублікі. Палітычны канфлікт перарос ва ўзброеныя сутыкненні і этнічныя чысткі, ахвярамі якіх сталася шмат жыхароў Босніі і Герцагавіны. ААН накіравала ў Боснію міратворчыя сілы. Праз 42 месяцы пад ціскам ЗША ў Дэйтане было заключана пагадненне, паводле якога Боснія і Герцагавіна падзяляецца на дзве часткі: баснійска-харвацкую Федэрацыю Босніі і Герцагавіны (51% тэрыторыі) і Рэспубліку Сербскую (49%). 14 снежня 1995 года ў Парыжы падпісаная мірная дамова.

[правіць] Геаграфія

Тэрыторыя – 51 тыс. кв. км. Сталіца - г. Сараева (каля 300 тыс. чалавек). Буйные гарады - Тузла, Баня-Лука, Мостар, Зеніца. Боснія і Герцагавіна размяшчаецца на тэрыторыі дзвюх гістарычных абласцей-Босніі, займаючай даліну ракі Савы і яе прытокаў, і Герцагавіны, размешчаный крыху паўночней, у басейне ракі Нерэтвы.

[правіць] Палітыка

На выбарах 1 кастрычніка 2006 ў Прэзідыум перамаглі серб Нябойша Радманавіч, магаметанін Харыс Сілайджыч і харват Міро Йовіч.

[правіць] Эканоміка

Асноўная валюта ў краіне - канвертавальная марка (0,51 еўра). У населеных харватамі раёнах мае абарот харвацкая куна.

[правіць] Дэмаграфія

Поўных сведак аб колькасці і структуры насельніцтва няма. Па неафіцыйным сведкам у БіГ зараз жыве 3,6 мільёнаў чалавек, што складвае 82,6% даваеннага ўзроўня. Афіцыйныя мовы – баснякская, сербская і харвацкая. Рэлігіі – праваслаўе, каталіцтва, магаметанства.

[правіць] У сеціве


На іншых мовах