Вянок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фрагмент карціны англійскага мастака Джона Уільяма Годварда «Спакой» (1914)

Вяно́к — плеценае ў выглядзе кольца ўпрыгожванне з кветак, лісцяў, галінак (часам таксама і з матэрыялаў, якія імітуюць натуральныя).

Пляценне вянкоў. Ілюстрацыя з медыцынскага трактата XIV ст. «Tacuina sanitatis»

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У антычнай Грэцыі вянкамі ўзнагароджвалі пераможцаў музычных і спартыўных спаборніцтваў. Пераможцаў Піфійскіх гульняў узнагароджвалі вянком з лаўровага лісця. Ужо ў V стагоддзі да нашай эры вянок стаў агульнапрынятым сімвалам перамогі.

У Рымскай імперыі вянкі ўручаліся як узнагароды, напрыклад, corona civica (вянок з дубовага лісця) за выратаванне грамадзяніна Рыма з небяспечнага для жыцця становішчы ці corona muralis у выглядзе зубчастага вянка для тых, хто падчас аблогі ці штурму першымі ступілі на варожую гарадскую сцяну.

Пазней сталі замяняць арганічны матэрыял на метал, і з вянка развілася карона. Будучы элементам строя ўдзельнікаў абрадаў ці хатніх жывёльных, жылых і гаспадарчых пабудоў, вянок часта служыў засцярогам ад нячыстай сілы, сурокаў. Рытуальнае выкарыстанне яго звязана з асэнсаваннем вянка як круга, што збліжае вянок з іншымі прадметамі, якія мелі адтуліну (кольца, абруч, калач). Вядомая паганская традыцыя — у дзень Івана Купала дзяўчыны кідалі вянкі ў ваду і варажылі: «вянок, які тоне — смерць, які плыве — замужжа».

Калядны вянок

Калядны вянок[правіць | правіць зыходнік]

У шматлікіх краінах у перадкалядны час можна ўбачыць калядны вянок — упрыгажэнне ў форме вянка з яловых галінак з чатырма свечкамі, якія замацоўваецца вертыкальна ці ўстанаўліваецца на стол.

Пахавальны вянок[правіць | правіць зыходнік]

Атрыбут пахавальных працэсій ці цырымоній. Ускладаецца на магілы, масавыя пахаванні, да помнікаў і манументаў у знак павагі да памяці нябожчыка. Вырабляецца, як правіла, са штучных кветак. Можа мець спецыяльныя жалобныя стужкі з надпісамі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]