Елка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Не блытаць з артыкулам Ёлка

Елка
Елка еўрапейская
Елка еўрапейская
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Голанасенныя

Клас:

Хваёвыя

Парадак:

Хваёвыя

Сямейства:

Сасновыя

Род:

Елка

Навуковая назва

Picea

ITIS   18033
NCBI   3328

Елка (Picea) — род вечназялёных аднадомных дрэў сямейства хваёвых. Каля 45 відаў.

Вышыня дрэў 30-35 м, часам да 50 м дыяметр да 120 см. Крона густая, конусападобная. Ігліца цёмна-зялёная, чатырохгранная, радзей, пляскатая, завостраная. Жаночыя шышкі выцягнутыя, яйкападобныя, выспявабць у год цвіцення; мужчынскія шышкі дробныя.

Ценевынослівае дрэва. Жыве да 300—500 гадоў і больш.

У Паўночнай Амерыцы расце сем мясцовых відаў елак, у тым ліку два буйных віды ў Скалістых гарах: елка Энгельманна (P. engelmannii), каштоўная лесагаспадарчая парода вышынёй да 46 м, і блізкая па габарытах, але значна менш багатая елка калючая (P. pungens). Для апошняй характэрна блакітнавата-зялёная ігліца, і некаторыя разнавіднасці гэтага дрэва, напрыклад добра вядомыя «серабрыстыя» елкі, выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя. На ціхаакіянскім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі — ад заліва Кука на Алясцы да поўначы Каліфорніі — расце елка сітхінская; яна часта дасягае ў вышыню 60 м пры дыяметры ствала 2,4-3 м і з'яўляецца самым буйным прадстаўніком роду.

У Еўразіі шырока распаўсюджаныя елка звычайная, або еўрапейская (P. abies), арэал якой распасціраецца ад Волгі да Пірэнеяў, і елка сібірская (P. obovata) — адна з найважных лесаўтваральных парод на паўночным усходзе Еўропы і ў Сібіры. Сярод іншых відаў Старога Свету заслугоўваюць згадвання елка прыгожая, або японская (P. polita), елка Алькокка, або двухкаляровая (P. bicolor), таксама з Японіі, елка сербская (P. omorika) і елка Сміта (P. smithiana) з Гімалаяў.

На Беларусі 2 віды:[1] елка еўрапейская або звычайная (Picea abies), якая ўтварае яловыя лясы, і елка блакітная (Picea pungens). У садах, парках, лясгасах інтрадукавана больш за 10 відаў; найбольш пашыраныя: елка калючая, канадская, або белая, сербская, сібірская, аянская, карэйская.

Елка выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, цэлюлознай прамысловасці, для вырабу некаторых музычных інструментаў. Большасць відаў выкарыстоўваюцца таксама як дэкаратыўныя дрэвы.

Зноскі

  1. База Растения Беларуси

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах