Вашчанка (Бярозаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вашчанка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 7 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225246
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208840011
Вашчанка на карце Беларусі ±
Вашчанка (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Вашчанка (Бярозаўскі раён)
Вашчанка (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Вашчанка (Бярозаўскі раён)

Вашча́нка[1] (трансліт.: Vaščanka, руск.: Вощанка) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. Размешчана за 19,5 км ад Бярозы, 13 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома ў 1563 годзе ў абшары двара Блудзенскага і Малецкага войтаўства Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі.

У канцы XIX ст. ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы, дзейнічалі хлебазапасны магазін.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з лютага 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 13 будынкаў.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года ў Кабакоўскім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 3 жыхары, з фронту не вярнуліся 5 воінаў-землякоў.

З 14 красавіка 1964 года ў Блудзенскім1 жніўня 1964 Першамайскі) с/с.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы з двухбаковай забудовай, выцягнутай з усходу на паўднёвы захад.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]