Князі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Князі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
0,45 км²
Вышыня цэнтра
183 м
Насельніцтва
  • 29 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовы індэкс
211326
Аўтамабільны код
2
Князі на карце Беларусі ±
Князі (Беларусь)
Князі
Князі (Віцебская вобласць)
Князі

Кня́зі[2] (трансліт.: Kniazi, руск.: Князи) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вымнянскага сельсавета. Паблізу працякае рака Зайбушка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове XIX стагоддзя фальварак Князі ў складзе маёнтка Вымна. У 1842 годзе належаў памешчыцы Даміцэлі Роля. У 1846 годзе, акрамя аднапавярховага драўлянага сядзібнага дома, было 14 хат, жыло 85 сялян. У фальварак уваходзілі Князі, Кляцішча (пазней пасёлак) і Паўлючэнкі.

У 1878 годзе ў Князях каталік Іван Станіслававіч Роля валодаў 261 дзесяцінай зямлі. Акрамя гэтага, дваццаццю дзесяцінамі зямлі валодаў каталік Раймунд Казіміраў Навадворскі.

У 1905 годзе ў Князях, якія належалі дваранам-каталікам Ролям (адзін двор, сем мужчын і сем жанчын) было 132 дзесяціны зручнай зямлі, адна дзесяціна нязручнай і 122 дзесяціны, занятыя лясамі.

У 1906 годзе ў Князях на 28 двароў, 119 мужчын і 116 жанчын, было 260 дзесяцін зручнай зямлі, якія адносіліся да Вымнянскага сельскага таварыства.

З 20 жніўня 1924 года Князі — цэнтр Князёўскага сельсавета Суражскага раёна Віцебскай акругі, з 1925 года ў Станькаўскім сельсавеце, пасля 1947 года Князі сталі цэнтрам Станькаўскага сельсавета.

У 1924 годзе 75 хлопчыкаў і 16 дзяўчынак з Князяў хадзілі ў школу 1-й ступені ў вёску Котава.

Настаўнікі і вучні каля будынка Князеўскай пачатковай школы.

У 1929 годзе ў Князях адбылася хваля арыштаў сялян-аднаасобнікаў.

У 1936 годзе ў Князі пераселены жыхары населеных пунктаў Першая Пяцігодка і Тракцір, у 1939 годзе — Балотнікі.

За часамі акупацыі ў Другую сусветную вайну знішчана сорак двароў, двух чалавек вывезлі ў Германію. Пятнаццаць чалавек загінула на фронце. Вызвалены Князі былі 20 снежня 1943 года.

У 1957 годзе на брацкай магіле савецкіх воінаў устанавілі абеліск.

З 16 ліпеня 1954 года да 12 мая 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Янавіцкага сельсавета[3], да 22 снежня 1960 года — у склад Котаўскага сельсавета. З 1960 года адносіцца да Вымнянскага сельсавета Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

Вёска ўваходзіць у склад камунальнага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства «Вымна».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1846 год — сядзіба, 14 двароў, 85 сялян.
  • 1906 год — 28 двароў, 119 мужчын і 116 жанчын.
  • 1926 год — 62 двары, 335 жыхароў.
  • 1941 год — 48 двары, 182 жыхары.
  • 1969 год — 142 жыхары.
  • 1999 год — 66 чалавек.
  • 1 студзеня 2003 — 40 двароў, 64 жыхары.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://web.archive.org/web/20210814164616/https://map.nca.by/
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]