Новыя Маркавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Новыя Маркавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
403 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2334
Паштовыя індэксы
247206
Аўтамабільны код
3
СААТА
3218838036
Новыя Маркавічы на карце Беларусі ±
Новыя Маркавічы (Беларусь)
Новыя Маркавічы
Новыя Маркавічы (Гомельская вобласць)
Новыя Маркавічы

Но́выя Ма́ркавічы[1] (трансліт.: Novyja Markavičy, руск.: Новые Марковичи) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Навамаркавіцкага сельсавета. Насельніцтва 403 чал. (2004). Знаходзіцца за 34 км на поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 83 км ад Гомеля.

На поўначы Шыхава-Гелінскі канал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1910 годзе ў наёмнай хаце адкрытая земская школа. Вялікія страты нанесены пажарам 2 кастрычніка 1924 года, калі згарэла 36 будынкаў у 12 дварах.

З канца 1924 года цэнтр Навамаркавіцкага сельсавета Стрэшынскага, з 4 жніўня 1927 года Жлобінскага, з 28 чэрвеня 1939 года Стрэшынскага, з 17 снежня 1956 года Жлобінскага раёнаў Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас «12 гадоў Кастрычніцкай рэвалюцыі», працавалі 2 ветракі, конная крупарушка, кузня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1941 года і верасні 1943 года акупанты забілі 18 жыхароў, а ў 1943 годзе спалілі 33 двары. У баях каля вёскі ў 1943—1944 гадах загінулі 279 савецкіх салдат і партызан, у гонар якіх у 1955 годзе каля будынка выканкама сельсавета ўсталяваная скульптура салдата. 84 жыхары загінулі на фронце. У 1966 годзе да вёскі далучана вёска Мікулічы. Цэнтр калгаса «Бярэзіна». Працуюць сярэдняя школа (новы цагляны будынак пабудаваны ў 1987 годзе), Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аптэка, аддзяленне сувязі, дзіцячы сад, швейная майстэрня, 2 крамы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Навама́ркавічы
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 100. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  3. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]