Ракшыно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ракшыно
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 111 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Аўтамабільны код
6
СААТА
7246832051
Ракшыно на карце Беларусі ±
Ракшыно (Беларусь)
Ракшыно
Ракшыно (Магілёўская вобласць)
Ракшыно

Ракшыно́[1] (трансліт.: Rakšyno, руск.: Ракшино) — вёска ў Беларусі, у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракшынскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 35 км у напрамку на захад ад горада Мсціслаў, за 63 км ад Магілёва, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Цёмны Лес (станцыя)[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1667 годзе сяло аддадзена Мсціслаўскаму кармеліцкаму кляштару. У 1699 годзе згадваецца як вёска Ракаўшчына ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ[3]. У 1876 годзе памешчыца Лазарэвіч-Шапялевіч мела тут 100 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе 8 двароў, 46 жыхароў, у Расненскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерні. Побач былі 2 фальваркі: у адным — 1 двор, 10 жыхароў. У 1909 годзе ў сяле 10 двароў, 57 жыхароў, у двух фальварках — 2 двары, 9 жыхароў і хутар належаў Бучынскаму.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў 1918 годзе. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Пераможац», які абслугоўвала Курманаўская МТС. У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 29 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1973 года па канец 2010-х — цэнтр Ракшынскага сельсавета[4]. Цэнтр калгаса імя Свярдлова.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 — 46 жыхароў, 8 двароў.
  • 1909 — 57 жыхароў, 10 двароў.
  • 2001 — 191 жыхар, 74 двары[2].

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б в БелЭн 2001.
  3. НГАБ у Мінску, ф. 1817, воп. 1, спр. 37, с. 485
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ракшыно // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 286. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 13. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-36-63. Выданне 1983 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]