Сухары (Магілёўскі раён)
Аграгарадок
Сухары
| ||||||||||||||||||||||
Сухары́[2] (трансліт.: Suchary, руск.: Сухари) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад і з’яўляецца цэнтрам Сухарэўскага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца на рацэ Раста, за 27 км у напрамку на паўночны ўсход ад Магілёва[3], за 18 км ад чыгуначнай станцыі Раста[4]. Праз Сухары пралягае аўтамабільная дарога Р96[5].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вядома з 1560 года як сяло ў Магілёўскай воласці Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць. З 1569 года належала баярыну І. Кіркораву. З 1772 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1773 года цэнтр староства ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губерні. У 1856 года ўладанне М. Лістоўскай. У 1886 годзе мястэчка ў Чавускім павеце. З 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета ў Лупалаўскім раёне Магілёўскай акругі, з 2 сакавіка 1931 года ў Чавускім раёне, з 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1939 годзе да вёскі далучаны пасёлкі Альхавецкі і Саснавецкі. У час Вялікай Айчыннай вайны Сухары былі спалены. Адбудаваны ў пасляваенны час.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
- Прадпрыемства па перапрацоўцы піламатэрыялаў
- Сярэдняя школа
- Клуб
- Бібліятэка
- Бальніца
- Аддзяленне сувязі
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 93 жыхары, 19 двароў (1784)[3]
- 730 жыхароў, 133 двары (1880, у мястэчку і сяле)[3]
- 445 жыхароў. 65 двароў (1886)[4]
- 814 жыхароў, 113 двароў (1909)[3]
- 616 жыхароў, 236 двароў (2000)[4]
- 610 жыхароў, 230 двароў (2002)[3]
Помнікі гісторыі і культуры[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Успенская царква (пачатак XX стагоддзя)
- Брацкая магіла савецкіх воінаў
- Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Яўген Сямёнавіч Карабкоў (1923—1981) — вучоны, пульманолаг, доктар медыцынскіх навук[6].
Зноскі
- ↑ Почтовый индекс населённого пункта Сухари (Могилёвская область, Могилёвский район, Сухаревский сельсовет)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б в г д БелЭн 2002.
- ↑ а б в ЭГБ 2001.
- ↑ Атлас 2012.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 40. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Віталёва В. В. Сухары́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 297. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сухары́ / 451 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. Валянціна Віталёва. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 18. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сухары (Магілёўскі раён)
- Сухары (Магілёўскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Сухари (руск.) // Сайт Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта
- Церковь Успения Пресвятой Богородицы // Planetabelarus.by Архівавана 2 снежня 2023. (руск.)