Вікенцій Іосіфавіч Драздовіч
Вікенцій Іосіфавіч Драздовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 жніўня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 1942 (31 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Вікенцій Іосіфавіч Драздовіч (15 жніўня 1911, вёска Навасёлкі, Капыльскі раён — 3 снежня 1942) — удзельнік партызанскага руху ў Мінскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1965).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З жніўня 1941 года ствараў падпольныя арганізацыі ў Капыльскім раёне. З ліпеня 1942 года камандзір узвода атрада імя Катоўскага партызанскай брыгады імя Варашылава Мінскай вобласці. У час карнай экспедыцыі гітлераўцаў супраць партызан у Капыльскім раёне Драздовіч узначаліў партызанскую засаду каля вёскі Клецішча. 18 партызан на працягу 4 гадзін адбілі 8 атак германскага батальёна, сарвалі намер ворага нанесці раптоўны удар па партызанскай брыгадзе, аднак былі акружаны і ўсе загінулі ў няроўным баі. Яго імем названа вуліца ў горадзе Капыль, у цэнтры саўгаса «Лясное» Капыльскага раёна пастаўлены помнік.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя .- Мн.:БелСЭ, 1990. - с.198-199.
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 3 снежня
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Капыльскім раёне
- Пахаваныя ў Капыльскім раёне
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Асобы
- Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны