Віктар Віктаравіч Бараненка
Віктар Віктаравіч Бараненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 красавіка 1989 |
Грамадзянства | Беларусь |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Аляксандр Юр'евіч Бендзін |
Віктар Віктаравіч Бараненка (нар. 18 красавіка 1989 года) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2017), дацэнт (2020).
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1989 годзе. Скончыў у 2012 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2013 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». Тэма магістарскай дысертацыі: «Полацкая абнаўленчая епархія ў 1926-1933 гг.». У 2013-2016 гадах навучаўся ў аспірантуры пры кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2016 годзе з'яўляўся стыпендыятам Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце, займаў пасаду намесніка дэкана механіка-тэхналагічнага факультэта, начальніка аддзела аспірантуры, таксама з'яўляецца дацэнтам кафедры гісторыі і турызму.
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў 9 чэрвеня 2017 годзе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Беларуская абнаўленчая царква (1922–1938 гг.)». Навуковы кіраўнік - Аляксандр Юр'евіч Бендзін. 23 снежня 2020 года рашэннем ВАК Рэспублікі Беларусь было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Займаецца даследаваннем праблем канфесіанальнай гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя, гісторыі Беларускай абнаўленчай царквы, абнаўленчага руху ў БССР, Расійскай праваслаўнай (абнаўленчай) царквы і інш. Ім упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі было дадзена навуковае азначэнне і навуковая ацэнка беларускага абнаўленства як асобнай царкоўнай арганізацыі ў міжваенны перыяд; вызначаны тры перыяды эвалюцыі форм і практыкі кіравання Беларускай абнаўленчай царквы; прааналізаваны праграмныя мэты і арганізацыйна-кананічная сістэма кіравання беларускай абнаўленчай царкоўнай арганізацыі; выяўлены асноўныя кірункі яе дзейнасці і асаблівасці функцыянавання ў сувязі з існаваннем іншых праваслаўных цэркваў на тэрыторыі БССР; вызначана ступень уздзеяння савецкай улады на працэс узнікнення, станаўлення і развіцця інстытутаў Беларускай абнаўленчай царквы.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Выбраныя навуковыя артыкулы[правіць | правіць зыходнік]
- Змены ў палітыцы Савецкай дзяржавы ў стаўленні да царквы і духавенства ў 1929 г. на прыкладзе Полацка-Себежскай абнаўленчай епархіі / В. В. Бараненка // Веснік Полацкага дзяржаўнага універсітэта. – 2014. – № 1. – С. 94-98.
- Беларускі абласны царкоўны сабор 1924 г. у Магілёве: перадумовы, падрыхтоўка, правядзенне // Беларускі гістарычны часопіс. – 2015. - № 9. – С. 37-45.
- Дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Полацку як крыніцы па гісторыі праваслаўнай царквы 1920–1930-х гг. / В. В. Бараненка // Беларускі археаграфічны штогоднік. – 2015. – Вып. 16. – С. 191-198.
- Отношение белорусского православного верующего населения к обновленческому движению в 1920-х – 1930-х гг. / В. В. Бараненко // Вестник Полоцкого государственного университета. – 2016. - № 1. – С. 79-87.
- Вышэйшае царкоўнае кіраванне Беларускай абнаўленчай царквы (1924-1938 гг.) / В. В. Бараненка // Навуковыя працы Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. – 2016. – Ч. 2. – С. 24–34.
- Ликвидация Белорусской обновленческой церкви в 1934-1938 гг. / В. В. Бараненко // Вестник Православного Свято-Тихоновского гуманитарного университета. - № 76. - 2017. – С. 67-78.
- Архивные документы по истории Белорусской обновленческой церкви в 1922–1938 гг. / В. В. Бараненко // Отечественные архивы. - № 4 - 2018. – С. 59-68.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія на сайце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Архівавана 13 лістапада 2017.
- Профіль аўтара ў Google Scholar
- Профіль аўтара ў eLIBRARY.RU(недаступная спасылка)