Віктар Віктаравіч Шумак
Віктар Віктаравіч Шумак | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1962 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (2020) і кандыдат біялагічных навук (2001) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Віктар Віктаравіч Шумак (нар. 4 кастрычніка 1962, Іванава, Брэсцкая вобласць) — беларускі іхтыёлаг, рыбавод, эколаг. Доктар сельскагаспадарчых навук (Расія, 2020), кандыдат біялагічных навук (Расія, 2001; Беларусь, 2003), дацэнт (2009).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Калінінградскі тэхнічны інстытут рыбнай прамысловасці і гаспадаркі (спецыяльнасць «Іхтыялогія і рыбаводства», 1985), Усерасійскі навукова-даследчы інстытут сажалкавай рыбнай гаспадаркі (аспірантура, 1994).
Працаваў у Беларускім навукова-вытворчым аб’яднанні рыбнай гаспадаркі (1985—1992, малодшы навуковы супрацоўнік), ААТ «Рыбгас „Палессе“» (1994—2000, загадчык участка «Дубае»), УП «Саюс-Групп» (Мінск; 2001, начальнік участка «Беражок»), Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002—2005, інспектар Пінскай міжраённай інспекцыі), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (філіял у г. Пінску, 2005—2006, дацэнт), Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце (2016—2021, дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі), Палескім дзяржаўным універсітэце (2005—2016 і з 2021, загадчык кафедры тэхналогій аквакультуры).
Навуковыя інтарэсы: павышэнне эфектыўнасці рыбагаспадарчай дзейнасці.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Рациональные методы повышения эффективности рыбохозяйственной деятельности : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук : 06.02.08 ; 06.02.10 : защищена 25.12.2019 : утверждена 12.02.2020 / Шумак Виктор Викторович. — Барановичи, 2019.
- Эффективность энергозатрат зимующего сеголетка разных пород карпа / V. V. Shumak // Innowacyjne działania i gospodarstwa na obszarach wiejskich. — Toruń, 2015. — S. 314—326.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Кафедра технологий аквакультуры Архівавана 27 кастрычніка 2022.
- Нарадзіліся 4 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Іванаве
- Выкладчыкі БДЭУ
- Выкладчыкі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Кандыдаты біялагічных навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Іхтыёлагі
- Рыбаводства
- Постаці савецкай жывёлагадоўлі
- Постаці беларускай жывёлагадоўлі
- Эколагі СССР
- Эколагі Беларусі