Віктар Канстанцінавіч Бабіч
Віктар Канстанцінавіч Бабіч | |
---|---|
Род дзейнасці | гарняк, палітык |
Дата нараджэння | 22 лістапада 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Віктар Канстанцінавіч Бабіч (22 лістапада 1935, в. Зальхоўе, Докшыцкі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971)[1].
З 1962 шафёр аўтабазы № 5, з 1965 праходчык, машыніст самаходнага вагона, памочнік машыніста камбайна, брыгадзір камбайнавай брыгады, з 1976 электраслесары, дзяжурны па рамонце абсталявання камбіната Беларуськалій у Салігорску[1].
Званне Героя прысвоена за паспяховае выкананне заданняў 5-гадовага плана, укараненне перадавых метадаў працы і дасягненне высокіх вытворчых і тэхнічных паказчыкаў. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1974-79[1] ад Слуцкай выбарчай акругі № 96 Мінскай вобласці. Член Камісіі па прамысловасці Савета Саюза.
Жыў у Салігорску. Пахаваны на гарадскіх могілках каля вёскі Дубеі Краснадворскага сельсавета.