Віктар Сцяпанавіч Танковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Сцяпанавіч Танковіч
Дата нараджэння 16 красавіка 1934(1934-04-16)[1] (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук[1] (1963)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Віктар Сцяпанавіч Танко́віч[2] (нар. 16 красавіка 1934) — вучоны, эканаміст, кандыдат эканамічных навук (1963[2], 1962[3]), прафесар (1993[2], 1995[3], дацэнт з 1965[3]).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Карытніца Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Скончыў 8 класаў Ільянскай сярэдняй школы. У 1956 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Эканоміка сельскай гаспадаркі». З 1956 года працаваў у Інстытуце эканоміі Акадэміі навук БССР. З 1963 года В. С. Танковіч у Белрускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі (зараз Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт): старшы выкладчык, з 1965 года[3] дацэнт, з 1995 года[3] — прафесар кафедры эканомікі і кіравання прадпрыемствамі АПК. У 1982, 1986 і 1989 гадах прафесар Камагуэйскага дзяржаўнага ўніверсітэта і адначасова кансультант Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Куба[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

В. С. Танковіч аўтар 125 навуковых публікацый, пяці манаграфій[3]. Удзельнічаў у падрыхтоўцы трох падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Падрыхтаваў 14 кандыдатаў эканамічных навук, у тым ліку двух грамадзян Кубы[3].

Навуковыя працы па праблемах эканамічнага механізму гаспадарання ў аграпрамысловым комплексе, рэфармавання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, іх адаптацыі да рынку.

Сярод апублікаванага:

  • Экономика и организация животноводства БССР / под общей редакцией В. С. Тонковича — Мн. : Вышэйшая школа, 1968. — 168 с. : табл. ; 20 см. — 2000 экз.;
  • Хозяйственный расчет в колхозах и совхозах: Основы орг.: Учеб. пособие для студентов экон. вузов и фак. / В. С. Тонкович — Мн.: Вышэйшая школа, 1975. — 207 с. ; 20 см. — 7000 экз.;
  • Хозяйственный расчет в колхозах и совхозах / В. С. Тонкович, Н. С. Мазало — Минск : Ураджай, 1982. — 109, [2] с. : табл. ; 20 см. — 6200 экз.;
  • Кивейша Е. И., Тонкович В. С. Экономика предприятий и отраслей АПК : Учеб. пособие для студентов вузов по спец. «Экономика и упр. пр-вом» / [В. С. Тонкович, Е. И. Кивейша, Л. Ф. Догиль и др.] ; Под общ. ред. проф. В. С. Тонковича, доц. Л. Ф. Догиля. — Минск : БГЭУ, 1996. — 261 с. ; 21 см;
  • Мирочицкая И. В., Остапенко Г. П., Тонкович В. С. Научные основы импортозамещения : На примере импортозамещения продукции АПК / З. М. Ильина, к.э.н., И. В. Мирочицкая, к.э.н., проф., Г. П. Остапенко, к.э.н., В. С. Тонкович, к.э.н., проф. — Минск : БГЭУ, 1999. — 165, [2] с. : ил. ; 21 см.

Гамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

  • Член праўлення таварыства «Веды» Рэспублікі Беларусь[3].
  • Саліст вакальнага народнага ансамбля прафесарска-выкладчыцкага складу БДЭУ «Чырвоны гваздзік»[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]