Віленскі дыстрыкт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віленскі дыстрыкт
Віленскі збор. 1918
Віленскі збор. 1918
Краіна  Вялікае Княства Літоўскае
 Расійская імперыя
Царква Яднота Літоўская
Царкоўная правінцыя Літоўская правінцыя
Кіраванне
Галоўны горад Вільня
Кафедральны сабор Віленскі евангелічна-рэфармацкі збор
Статыстыка
Плошча  км²
Доля вернікаў

Віленскі дыстрыкт — дыстрыкт (акруга) евангелічна-рэфармацкай царквы на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, а пасля Расійскай імперыі. Уваходзіла ў склад Літоўскай правінцыі.

Вышэйшым органам дыстрыкта быў партыкулярны сінод, у рабоце якога ўдзельнічалі духоўныя і свецкія асобы. Кіраваўся сіньёрам віленскім[1], у ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя суперінтэндантам[2].

Віленскі дыстрыкт складаўся з абшчын Вільні, Трокаў, Ашмянаў, Ліды, Браслава і іншых гарадоў і мястэчак Беларусі і часткова Літвы[3][4].

У 1815 годзе да дыстрыкта належалі прыходы ў Вільні, Новым Месце, Дзявалтаве[5].

У 1830—1835 гадах у Вільні па праекце Караля Падчашынскага пабудаваны евангелічна-рэфармацкі збор.

У 1886 г. у сувязі з адначасовай смерцю суперінтэнданта Мандзялёўскага і віцэ-суперінтэнданта Кавельмахера да Віленскага дыстрыкта быў часова далучаны Беларускі, але знаходзіўся ў яго складзе аж да пачатку ХХ стагоддзя[2].

Зноскі

  1. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 117-118. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  2. а б Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — ХХ ст.) / В. В. Грыгор’ева, У. М. Завальнюк, У. І. Навіцкі, А. М. Філатава; Навук. рэд. У. І. Навіцкі.. — Мн.: ВП «Экаперспектыва», 1998. — 340 с. — ISBN 985-6102-17-0.
  3. Грыцкевіч А. П. Дзейнасць Віленскага сінода рэфармацкіх абшчынаў у ВКЛ // Беларусіка «440 год рэфармацыі ў Беларусі»: Матэрыялы міжнар. навук. канф. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — Вып. 4 — С. 357—366 — с. 359.
  4. Поляк Н. А.. Канфесійная сітуацыя на землях Беларусі ў канцы XVII — пачатку XVIII стст. на прыкладзе праваслаўных і пратэстантаў: прававыаспект. // Зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі прысвечанай 75-ці годдзю доктара юрыдычных навук, прафесара Сокала Сцяпана Фёдаравіча 24-25.11.2017 г. Мінск-Гродна БІП — 2018—201 с. — С. 133—144
  5. Cherner E., Słownik biograficzny duchownych ewangelicko-reformowanych…, s. 393.