Караль Падчашынскі
| Караль Падчашынскі | |
| Евангелічна-рэфармацкая царква ў Вільнюсе | |
| Дата нараджэння: | 7 лістапада 1790 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Жырмуны (цяпер Беларусь) |
| Дата смерці: | 19 красавіка 1860 (69 гадоў) |
| Месца нараджэння: | Вільня |
| Грамадзянства: | |
| Працы і дасягненні | |
| Працаваў у гарадах: | Вільня |
| Архітэктурны стыль: | класіцызм |
| Рэстаўрацыя помнікаў: | Касцёл Святых Янаў |
Караль ПАДЧАШЫНСКІ (7 лістапада 1790, в. Жырмуны на Гродзеншчыне — 7 красавіка 1860) — архітэктар, прадстаўнік класіцызму, прафесар Віленскага ўніверсітэта.
Змест |
[правіць] Біяграфія
Бацька — Ян Падчашынскі, тэарэтык архітэктуры. Вучыўся ў Брэсцкай базыльянскай школе і ў Крамянецкім ліцэі, у Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу(1814—1816), у Францыі (1817—1819) і Італіі, у 1819-1831 узначальваў кафедру архітэктуры Віленскага універсітэту, у 1838-1853 жыў у маёнтку пад Нясвіжам, пазней у Вільні і ў Варшаве.
Пахаваны на могілкі Роса ў Вільні. Магіла не захавалася.
[правіць] Творы
Перабудаваў інтэр'ер Аулы (Калоннай залы) у будынку ўніверсітэта. Іншай працай Падчашынскага як архітэктара-інтэр'ерыста стала цяперашняя прафесарская чытальная зала на трэцім паверсе ў бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта. Яшчэ ў 1806 годзе архітэктар імператарскага Віленскага ўніверсітэта Міхал Шульц рэканструяваў гэта памяшканне ў залу для для мінералагічнага музея. У 1819—1822 гадах Падчашынскі стварыў столь з глыбокімі кесонамі з разеткамі і фрыз з арнаментам лісця аканта на сінім фоне[1]. Зафарбаваны пазней фрыз быў адноўлены пры рэканструкцыі ў 1919 годзе прафесарам універсітэта Стэфана Баторыя Фердынандам Рушчыцам. Яшчэ пазней класіцыстычны дэкор залы быў адноўлены ў 1970 годзе, калі сценам быў вернуты першапачатковы шэры колер[2].
Да найважнейшых прац Падчашынскага ў ансамблі Вільнюскага ўніверсітэта гісторыкі архітэктуры адносяць рэканструкцыю касцёла Святых Янаў у Вільні. У 1826 годзе ён стварыў шэраг новых элементаў інтэр'еру (драўляны амбон, упрыгожаны пазалочанай разьбой, і іншыя). У 1827—1829 гадах Падчашынскі перабудаваў паўднёвы фасад касцёла Св. Янаў, які выходзіць на вуліцу Яна (цяпер Швянта Ёна, Švento Jono g.), у формах позняга класіцызму. У плоскасці фасада былі выдзелены два яруса, ніжні дзяліўся нішамі, верхні — парамі арак паміж пілястрамі. Цэнтр акцэнтаваны порцікам з чатырма карынфскімі калонамі. Істотныя змены былі ўнесены Падчашынскім у інтэр'ер касцёла. Такім чынам храм, архітэктурнае аблічча якога сфармаваўся ў эпоху готыкі і барока, быў дапоўнены элементамі класіцызму[1]. Акрамя таго, па праекце Падчашынскага ў паўночным нефе храма ў 1828 годзе быў устаноўлены помнік рэктару Ераніму Страйноўскаму.
Рэканструяваў таксама іншыя будынкі, якія належалі ўніверсітэту, прыстасоўваючы іх для яго патрэб.
Праектаваў палац сядзібы Міхала Балінскага ў Яшунах (1824—1828) і палацы ў Тускуленах і Жылічах, будынкі гімназій у Слуцку, Камянцы і Свіслачы, школы ў Бабруйску.
Найбольш удалым яго творам лічыцца помнік позняга класіцызму евангелічна-рэфармацкая царква ў Вільні на вуліцы Завальнай (цяпер Піліма; (Pylimo g.). Была спраектавана ў 1829, пабудавана ў 1830—1835. У савецкі час у гэтым будынку размяшчаўся кінатэатр «Хроніка» („Kronika“).
[правіць] Тэарэтычная спадчына
Аўтар першага ў Літве падручніка тэорыі архітэктуры «Асновы архітэктуры для акадэмічнай моладзі» (на польскай мове; т. 1—3, Вільня, 1828—1857, артыкулаў пра выкладанне архітэктуры, даглядання за садамі і паркамі, аб сваім настаўніку Л. Стуоке-Гуцявічусе.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Lietuvos architektūros istorija. T. II: Nuo XVII a. pradžios iki XIX a. vidurio. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1994. ISBN 5-420-00583-3. P. 314.(літ.)
- ↑ Professors' reading-room(англ.)
[правіць] Літаратура
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Караль Падчашынскі- Vytautas Levandauskas. Architektas Karolis Podčašinskis. Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 1994.