Вінфрэд Гаўль
Вінфрэд Гаўль | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, дызайнер, дзеяч выяўленчага мастацтва, графік, мастацтвазнавец |
Дата нараджэння | 9 ліпеня 1928[1][2][…] ці 9 чэрвеня 1928[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 2003[2][3] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
прэмія Віла Рамана[d] (1964) прэмія Ловіса Корынта[d] (1994) |
Вінфрэд Гаўль (лац.: Winfred Gaul; 9 ліпеня 1928, Дзюсельдорф — 3 снежня 2003) — нямецкі жывапісец. З 1949 па 1950 года вывучаў гісторыю мастацтваў і нямецкую мову ў Кёльнскім універсітэце. З 1950 па 1953 год вучыўся ў Дзяржаўнай акадэміі прыгожых мастацтваў у Штутгарце ў Вілі Баўмейстэра і Манфрэда Хенінгера. Жыў у Парыжы, падчас знаходжання пазнаёміўся з нямецкім эмігрантам і галерыстам Жанам-П’ерам Вільгельмам і мастацтвазнаўцам П’ерам Рэстані. У 1952 годзе ўступіў у дзюсельдорфскае аб’яднанне «ар інфармель», «Групу 53». У гэтыя гады ён выканаў свае знакамітыя «уяўныя краявіды» («Зорны шлях», 1957, Кунстхале).
Зноскі
- ↑ Winfred Gaul
- ↑ а б Winfred Gaul // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.