Веймарская рэспубліка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Германская імперыя Deutsches Reich |
|||||||||
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
| Гімн Das Lied der Deutschen |
|||||||||
| Сталіца | Берлін | ||||||||
| Мова | нямецкая | ||||||||
| Валюта | папяровая марка (1919 – 1923) рэнтная марка (1923 – 1924) рэйхсмарка (1924 – 1933) |
||||||||
| Плошча | 468.787 км² (1925) | ||||||||
| Насельніцтва | 62.411.000 (1925) | ||||||||
| Форма кіравання | федэратыўная парламенцкая рэспубліка | ||||||||
| Рэйхспрэзідэнт | |||||||||
| - 1919 – 1925 | Фрыдрых Эберт | ||||||||
| - 1925 – 1933 | Паўль фон Гіндэнбург | ||||||||
| Рэйхсканцлер | |||||||||
| - 1919 | Філіп Шайдэман (першы) | ||||||||
| - 1933 | Адольф Гітлер (апошні) | ||||||||
Веймарская рэспубліка (ням.: Weimarer Republik) — гістарыяграфічныя назва Германіі ў 1919 – 1933 у гонар ўстаноўчага сходу, скліканага ў Веймары для прыняцця новай канстытуцыі. Афіцыйна дзяржава працягвала называцца «Германская імперыя» (ням.: Deutsches Reich).
Кароткая даведка[правіць]
Веймарская рэспубліка 1919 – 1933 у Германіі праіснавала большую частку мірнага перыяду паміж дзвюма сусветнымі войнамі. Пасля Сакавіцкай рэвалюцыі 1848 яна стала другой (і першай, увянчанай поспехам) спробай установы ў Германіі ліберальнай дэмакратыі. Яна завяршылася захопам улады НСДАП, якая ўсталявала таталітарную дыктатуру.