Вірджынія Апгар
| Вірджынія Апгар Virginia Apgar |
|
| Дата нараджэння: | 7 чэрвеня 1909 |
|---|---|
| Дата смерці: | 7 жніўня 1974 (65 гадоў) |
Вірджынія Апгар (англ.: Virginia Apgar; 7 чэрвеня 1909 — 7 жніўня 1974 г.) — амерыканскі ўрач-анестэзіёлаг ў акушэрстве, неанатолаг. Аўтар знакамітай шкалы Апгар.
Біяграфія [правіць]
Нарадзілася 7 чэрвеня 1909 г. у Вестфілдзе, Нью-Джэрсі (ЗША) у сям'і Хелен Кларк і Чарльза Эмары Апгар. У 1929 годзе скончыла Mount Holyoke College, у 1933 — Columbia University College of Physicians & Surgeons. Там жа ў 1937 годзе скончыла резідэнтуру па хірургіі. Пасля гэтага яна вывучала анестэзіялогію і ў 1938 годзе вярнулася ў Калумбійскі ўніверсітэт на пасаду загадчыка аддзялення анестэзіялогіі. У 1949 годзе Апгар стала першай жанчынай-прафесарам ў Columbia P & S, у той жа час яна займалася навуковай і даследчай працай у Sloane Hospital for Women. У 1959 годзе атрымала ступень Master of Public Health ў Johns Hopkins University. У 1953 годзе прапанавала тэст для ацэнкі здароўя нованароджаных, т.зв. шкалу Апгар.