Галоўчыцкі сельсавет (Нараўлянскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галоўчыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Нараўлянскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Галоўчыцы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 151
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Гало́ўчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Галоўчыцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР, з 26 ліпеня 1930 года Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзямідаўскага сельсавета[1]. 26 мая 1960 года ў склад Нараўлянскага сельсавета перададзены вёскі Смалегаў і Смалегаўская Рудня[2]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ельскага раёна. 26 сакавіка 1987 года ў склад Вербавіцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Антонаў і Грушаўка), а ў склад сельсавета з Красноўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Лубень і Мальцы)[3].

28 лютага 2005 года Гомельскі аблвыканкам выключыў з даных па ўліку і рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак як фактычна неіснуючы пасёлак Чырвоны Змагар[4].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Існуючыя[правіць | правіць зыходнік]

Галоўчыцкі сельсавет уключае 13 населеных пунктаў:

Былыя[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1479 чалавек[5], з іх 94,1 % — беларусы, 3,0 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 1151 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Гомельского облисполкома от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.