Галіна Уладзіміраўна Мельнікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Уладзіміраўна Мельнікава
Нараджэнне 13 жніўня 1963(1963-08-13) (60 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Галіна Уладзіміраўна Мельнікава (нар. 13 жніўня 1963, п. Эрд, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык. Галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя Жлобінскай газеты „Новы дзень“».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 13 жніўня 1963 года ў п. Эрд Жлобінскага раёна Гомельскай вобласцію

Скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А. С. Пушкіна, Беларускі ўніверсітэт культуры, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала аператарам вылічальна-клавішных машын Жлобінскага інфармацыйна-вылічальнага цэнтра, бібліятэкарам філіяла Жлобінскай ЦБС, загадчыкам сектара ўліку камітэта камсамола Жлобінскага чыгуначнага вузла, бібліятэкарам гарадской дзіцячай бібліятэкі — філіяла Жлобінскай раённай ЦБС, бібліятэкарам сярэдняй школы № 11 Жлобінскага гарадскога аддзела адукацыі, загадчыкам аддзела бібліятэчнага маркетынгу Жлобінскай раённай ЦБС, загадчыкам аддзела па інфармацыйнай рабоце і сувязях з грамадскасцю Жлобінскага гарвыканкама, загадчыкам аддзела інфармацыі, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы Жлобінскага райвыканкама.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі

  1. Мельнікава Галіна Уладзіміраўна(недаступная спасылка)