Гандлёвыя рады

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віцебск, гандлёвыя рады. Малюнак Юзафа Пешкі, каля 1900
Гандлёвыя рады ў Пружанах

Гандлёвыя рады — будынак, прызначаны для гандлю і падзелены на ячэйкі-крамы, аб'яднаныя адкрытай галерэяй. Часта на другім паверсе размяшчаліся жылыя пакоі, у якіх жылі ўладальнікі крам[1]. Будаваліся на рыначных плошчах гарадоў ці мястэчак.

Атрымалі вялікае распаўсюджванне ў Еўропе — з часоў сталага Сярэднявечча (XIII — XV стст.), у Расійскай імперыі — у эпоху класіцызму (XVII — XIX стст.).

На Беларусі вядомы шэраг тыпаў гандлёвых радоў: замкнёныя, паўзамкнёныя, аднарадныя, двухрадныя.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]