Юзаф Пешка
| Юзаф Пешка | |
| Імя пры нараджэнні: |
Józef Peszka |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
Юзаф Пешка (польск.: Józef Peszka; 19 лютага 1767 — 4 верасня 1831, Кракаў) — польскі жывапісец, прадстаўнік акадэмічнага класіцызму. Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Расіі.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Вучыўся ў Д. Эстрэйхера ў Кракаве, з 1786 ў Ф. Смуглевіча ў Варшаве. У 1793-1812 жыў у Гродне, Мінску, Вільні, Маскве, Пецярбургу; Часта наведваў Магілёў, Нясвіж. Ліду, Смілавічы, Дукору. Магістр прыгожых мастацтваў (пасля 1810). У 1812 годзе вярнуўся Кракаў, з 1815 года — прафесар жывапісу і малюнка ў Школе прыгожых мастацтваў.
Удзельнічаў у афармленні Міхайлаўскага палаца ў Пецярбургу (каля 1800-07). Аўтар алегарычных і гістарычных кампазіцый: «Пастрыжэнне Мечыслава I», «Устанаўленне пагранічных слупоў Мечыславам I», «Баляслаў Крывавусты нападае на памораў», «Смерць Баляслава Крывавустага», «Арыстыд піша сам сабе загад на выгаанне», «Перамога Сабескага пад Венай», «Хрыстос перад Пілатам», «Называнне Кракава вольным горадам», «Напалеон на кані». Пісаў партрэты (А. Чартарыйскага, К. Сапегі, С. Солтана, І. Закрэўскага, сям'і Манюшкаў, аўтапартрэт), пейзажы, у т.л. серыі відаў Мінска, Віцебска, Магілёва, Нясвіжа, Навагрудка, Ліды і інш. Малюнкі выкананыя акварэллю, акрамя гродзенскіх, зробленых тушшу, на аркушах паперы 45×70 см.
Яго пейзажы, а таксама серыя гарадскіх краявідаў - ведута - з'яўляюцца асабліва каштоўнымі для вывучэння архітэктуры Мінска.[1]
Галерэя [правіць]
-
Краявід Віцебску
-
Руіны замка ў Смалянах
-
Краявід Любчы
-
Высокі Рынак у Мінску
-
Краявід Шклова
Зноскі
- ↑ Пешка Юзаф // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска... С. 475
Літаратура [правіць]
- Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. - Мн.: Беларусь, 2004.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Надзея Усава. Беларускія вандроўкі Юзафа Пешкі // Наша Вера № 1(7)/1999
- Кацярына Янчэская. Лідчына ў мастацкіх творах // Лідскі Летапісец №4
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юзаф Пешка