Ганна Марыя Эрэнстраль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Марыя Эрэнстраль
шведск.: Anna Maria Ehrenstrahl
Фатаграфія
Дата нараджэння 4 верасня 1666(1666-09-04)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 1729(1729-10-22)[4][5][…] (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька David Klöcker Ehrenstrahl[d][1]
Род дзейнасці мастачка
Жанр партрэтны жывапіс[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Марыя Эрэнстраль (швед. Anna Maria Ehrenstrahl; нар. 4 верасня 1666 — 22 кастрычніка 1729)[7][8] — шведская мастачка ў стылі барока. Яна вядомая сваімі алегарычнымі карцінамі, партрэтамі і групавымі партрэтамі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ганна Марыя Эрэнстраль была дачкой жывапісца Давіда Клокера Эрэнстраля[9] і Марыі Момы.[8]

У 1688 годзе яна выйшла замуж за Ёхана Ватранга (1652—1724), прэзідэнта апеляцыйнага суда Свеаланда.[8] Паводле законаў таго часу не было абавязаная браць прозвішча мужа і яна засталася вядомая пад прозвішчам Эрэнстраль. Пасля выхаду замуж стала хатняй гаспадыняй. З-за свайго багатага шлюбу ёй не давялося прафесійна маляваць, каб утрымліваць сябе, але яна працягвала маляваць усё сваё жыццё і часам прымала грошы за працу. Даследчыкі мяркуюць што яна была паважаным мастаком у сучаснікаў.[7]

Ганна Марыя Эрэнстраль з’яўлялася вучаніцай свайго бацькі. Выступала памочніцай ў яго творчасці, мела ўласную майстэрню ў доме бацькі.[7] Займалася напісаннем копій з палотнаў бацькі, у той час копіі мелі досыць каштоўны статус і іх напісанне з’яўлялася прыбытковай справай. Сярод створаных копій можна адзначыць копію партрэта шведскага караля Карла XI, напісанага яе бацькам ў 1676 годзе.

Як самастойны мастак пераняла асноўныя рысы творчасці свайго бацькі, пісала ў стылі барока адзінкавыя і групавыя партрэты людзей, часам жывёл. У дваццаць адзін год яна скончыла алегорыю чатырох сезонаў (1687) і алегорыю Амур і Псіхіка. Пазней стварыла партрэты прынца Фрэдрыка і прынца Карла Густава па даручэнні каралевы-удавы (1690), партрэт прынца Густава (1685), партрэт каралевы Даніі Ульрыкі Элеаноры і Аўроры Кёнігсмарк. Яна падрыхтавала групу партрэтаў шасці прэзідэнтаў апеляцыйнага суда Свеаланд: Магнуса Габрыэля Дэлагардзі, Густава Адольфа Дэлагардзі, Ларса Валенштэдта, Габрыэля Фалькенберга, Рэйнгольда Ёхана фон Ферсена і Карла Гіленстыерна (1717). Далей яна вырабляла партрэты членаў сям’і Ватранг і працавала ў гуашы з жывёламі.

У 1717 годзе Ганна Марыя Эрэнстраль перадала апеляцыйнаму суду Свеаланда шэсць сваіх карцін, на якіх намаляваны шэсць яе прэзідэнтаў. З гэтай нагоды пісьменніца Сафія Элізабэт Брэнер напісала ёй верш захаплення, у якім абедзве яны былі жанчынамі-піянерамі сваёй прафесіі ў Швецыі.[7]

Памерла ў Стакгольме 22 кастрычніка 1729 года ва ўзросце 63 гадоў.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Sjöblom A. Anna Maria Ehrenstrahl — С. 380. Праверана 23 сакавіка 2017.
  2. Anna Maria Ehrenstrahl // GeneaStar
  3. https://rkd.nl/explore/artists/44861 Праверана 15 кастрычніка 2016.
  4. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
  5. Anna Maria Ehrenstrahl — 1917.
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  7. а б в г En mamsell i akademien. Ulrica Fredrica Pasch och 1700-talets konstvärld. av Anna Lena Lindberg, Stockholm: Signum, 2010. ISBN 978-91-86221-05-8
  8. а б в Anna Maria Ehrenstrahl, urn:sbl:16717, Svenskt biografiskt lexikon (art av Axel Sjöblom.), hämtad 2015-02-07.
  9. Wilhelmina Stålberg; P. G. Berg (1864). "Ehrenstrah, Anna Maria". Anteckningar om svenska qvinnor [Swedish]. Stockholm: P.G. Berg. p. 121. Праверана September 1, 2014.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]