Ганна Юр’еўна Новік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Юр’еўна Новік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 снежня 1990(1990-12-17) (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка
Грамадская дзейнасць
Член у

Га́нна Ю́р’еўна Но́вік (нар. 17 снежня 1990, г. Гомель) — беларуская паэтэса. Сяброўка Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Гомелі. Навучалася ў СШ №19 з мастацкім ухілам. Скончыла Гомельскі абласны ліцэй і музычную школу па класе гітары. Навучалася на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Верасень», «Літаратурнай Гомельшчыне», газетах «Раніца», «Экалагічны веснік», «Гомельскі ўніверсітэт», «ЛіМ», міжнародным альманаху «Сланечнік». Удзельнічала ў выданні інфармацыйна-культурнага лістка «Толькі разам»[1].

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Зборнік вершаў:

  • «Сумёты агню». — Мн. : «Ковчег», 2010. — 107 с.

Часопісы:

  • «Літаратурныя Гомельшчына» — 2009.
  • «Дзеяслоў» — 2012 — 3 (58)
  • «Маладосць» — 2010 №9.
  • «Верасень» — 2013. — №9 — с.7-13
  • «Палац». — 2013. — №1

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]