Гараднянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гарадноўскі сельсавет)
Гараднянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Столінскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гарадная
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 031
Гараднянскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Гарадня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Гарадная.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гарадноўскі сельсавет у складзе Столінскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гарадно (Гарадная). З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 11 жніўня 1959 года ў склад Глінкаўскага сельсавета перададзена вёска Лука[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў[3].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1623 чалавекі[4], з іх 99,1 % — беларусы, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1031 чалавек[6].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 425
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 33. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.