Гарадская ластаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гарадская ластаўка
Гарадская ластаўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Delichon urbicum
(Linnaeus, 1758)

Сінонімы
  • Delichon urbica
Падвіды
  • Еўрапейскі варонак (D. u. urbicum)
  • Сібірскі варонак (D. u. lagopodum)
Арэал
выява

  Гнездавы арэал

  Міграцыі

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   726115
NCBI   88116
EOL   8842033

Гарадская ластаўка (Delichon urbicum) — дробная птушка сямейства ластаўкавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 12-14 см, размах крылаў 26-29 см. Верх цела карычневы, хвост з невялікай выразкай. Характэрная карычневая папярочная палоска, якая праходзiць праз грудзі, па беламу споду цела i злiваецца з карычневым колерам крылаў. Голас: слабае невыразнае шчабятанне.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Шырока распаўсюджаная ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы і ўмераных шыротах Азіі. Як і шызы голуб, першапачаткова жыхарка скал, лёгка адаптавалася да жыцця ў гарадскіх умовах. Насяляе адкрытыя, плоскія тэрыторыі паблізу вады, абрывістыя і высокія берагі кантынентальных вадаёмаў і мораў, прыродныя сцены цяснiн, аддае перавагу рачным далінам, а таксама месцам здабычы галькі, кар'ерам па здабычы гліны, пяску і да т.п.. Біятоп харчавання — адкрытыя лугі, балоты, вадаёмы, радзей пасевы.

Пералётны від, зімуе ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары і ў трапічнай Азіі. Пад час пералётаў чародамі трымаецца ў зарасніках трыснягу.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Сілкуецца насякомымі, якіх ловіць у паветры.

Гняздуецца калоніямі, гняздо ў нары, якая перпендыкулярна сцяне абрыву, у верхняй частцы глебы. Калiдор авальны, гнездавая камера ў форме паўшар'я, скупая высцілка з сухой травы і лісця, пер'я. Дыяметр адтуліны 4-7 см, даўжыня калiдора 50-60 см (можа быць да 150 см і больш), шырыня камеры 7-14 см, вышыня — 5-12 см.

Яйкі

Яйкі 4-6 (радзей 2-7), белыя, эліптычныя, з тупым вузейшым канцом (вельмі рэдка грушападобныя).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]