Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сапара Хакадатэ Асахікава Аомары Хатынохэ Марыёка Сэндай Акіта Ямагата Карыяма Івакі Міто Цукуба Уцуномія Маэбасі Такасакі Ісэсакі Ота Сайтама Кавагоэ Кумагая Кавагуты Такарадзава Касукабэ Соку Касігая Тыба Фунабасі Касіва Іакагама Іакосука Хірацука Адавара Тыгасакі Сагаміхара Ацугі Нагаока Канадзава Нагана Хамамацу Нумадзу Нагоя Таёхасі Акадзакі Ітыномія Касугаі Горад Таёта Цу Іакаіты Оцу Кіёта Осака Кісівада Таёнака Суйта Такацукі Хіраката Неягава Хігасіёсака Кобэ Амагасакі Нісіномія Какагава Такарадзука Курасікі Хірасіма Сіманасекі Такамацу Мацуяма Коты Кітакюсю Фукуока Курумэ Нагасакі Сасеба Кумамота Оіта Міядзакі Кагасіма
Карта Японіі. Чырвоным пазначаны гарады, вызначаныя ўказамі ўрада, сінім — цэнтральныя гарады, жоўтым — адмысловыя гарады.

Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада (яп.: 政令指定都市 Сэйрэй сітэй тосі?) — японскія гарады з адмысловым адміністрацыйна-прававым статусам, прысвоеным указам Кабінета міністраў Японіі ў адпаведнасці з Законам аб мясцовым самакіраванні. Органы самакіравання гэтых гарадоў упаўнаважаны прымаць рашэнні па некаторых пытаннях, якія звычайна вырашаюцца толькі на ўзроўні прэфектуры, напрыклад у вобласці гарадской сістэмы адукацыі, сацыяльнага забеспячэння, гарадскога планавання і ліцэнзавання прадпрыемстваў малога бізнесу.

У сваю чаргу, гарады з гэтым статусам падзяляюцца на гарадскія раёны (яп.: ку?), органы кіравання якіх упаўнаважаны вырашаць некаторыя пытанні адміністрацыйнага ўзроўня (напрыклад, у вобласці рэгістрацыі, падатку на нерухомасць, медыцынскага страхавання і г.д.).

Па законе, гарады, вызначаныя ўказамі ўрада, павінны мець прынамсі 500 000 чалавек насельніцтва (да 2005 года гарадамі, вызначанымі ўказамі, станавіліся толькі гарады-мільянеры).

Варта адзначыць, што Токіа лічыцца сталічнай прэфектурай, і таму не прэтэндуе на статус горада, вызначанага ўказам урада.

Спіс гарадоў, вызначаных указамі ўрада[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Адміністрацыйны падзел Японіі Па стане на 1 красавіка 2010 года ў Японіі знаходзілася 19 гарадоў, вызначаных указамі ўрада[1]:

Рэгіён Прэфектура Назва Дата
прызначэння
Насельніцтва Плошча,
км²
Хакайда Flag of Sapporo, Hokkaido.svg Сапара 1 красавіка 1972 1 896 207 1 121,12
Тохаку Міягі Flag of Sendai, Miyagi.svg Сэндай 1 красавіка 1989 1 060 263 785,85
Канто Сайтама Flag of Saitama, Saitama.svg Сайтама 1 красавіка 2003 1 220 710 217,49
Тыба Flag of Chiba, Chiba.svg Тыба 1 красавіка 1992 960 566 272,08
Канагава Flag of Yokohama, Kanagawa.svg Іакагама 1 верасня 1956 3 681 279 437,38
Flag of Kawasaki.svg Кавасакі 1 красавіка 1972 1 420 329 142,70
Flag of Sagamihara, Kanagawa.svg Сагаміхара 1 красавіка 2010 714 179 328,83
Цюбу Ніігата Flag of Niigata, Niigata.svg Ніігата 1 красавіка 2007 811 876 726,10
Сідзуока Сідзуока 1 красавіка 2005 715 827 1 411,82
Flag of Hamamatsu, Shizuoka.svg Хамамацу 1 красавіка 2007 807 828 1 558,04
Айты Flag of Nagoya.svg Нагоя 1 верасня 1956 2 259 762 326,43
Кінкі Кіёта Flag of Kyoto City.svg Ківота 1 верасня 1956 1 463 444 827,90
Осака Flag of Osaka City.svg Осака 1 верасня 1956 2 668 113 223,00
Flag of Sakai, Osaka.svg Сакаі 1 красавіка 2006 838 995 149,99
Хіёга Flag of Kobe.svg Кобэ 1 верасня 1956 1 538 840 552,26
Цюгоку Акаяма Flag of Okayama, Okayama.svg Акаяма 1 красавіка 2009 705 420 789,92
Хірасіма Flag of Hiroshima.svg Хірасіма 1 красавіка 1980 1 181 057 905,41
Кюсю Фукуока Flag of Kitakyushu, Fukuoka.svg Кітакюсю 1 красавіка 1963 981 129 488,78
Flag of Fukuoka City.svg Фукуока 1 красавіка 1972 1 461 631 341,70

Зноскі

  1. 指定都市市長会 (яп.) . 指定都市市長会. — Асацыяцыя мэраў гарадоў, вызначаных указамі ўрада. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 13 ліпеня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]