Рэгіён Канто

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Канто
関東地方
Размяшчэнне рэгіёна Канто
Рэгіён Канто на карце Японіі
Размяшчэнне
Краіна

Японія

Востраў

Хансю

Каардынаты

Каардынаты: 36°10′ пн. ш. 139°47′ у. д. / 36.166667° пн. ш. 139.783333° у. д. (G) (O) (Я)36°10′ пн. ш. 139°47′ у. д. / 36.166667° пн. ш. 139.783333° у. д. (G) (O) (Я)

Статыстыка
Плошча

32 423,90 км²

Насельніцтва

(на 1 красавіка 2010)

     Усяго

42 335 080 чал.

     Шчыльнасць

1299,17 чал./км²

Прэфектур

7

Канто (яп.: 関東地方?, літар. «рэгіён на ўсход ад заставы») — рэгіён вострава Хансю, найбольш высокаразвітая і ўрбанізаваная частка Японіі. У ім знаходзяцца сталіца дзяржавы — Токіа, рэзідэнцыя імператара і ўрад Японіі.

Рэгіён аб'ядноўвае 7 прэфектур: Гума, Татыгі, Ібаракі (падраён Паўночнае Канто), Канагава, Сайтама, Тыба і Токіа (падраён Паўднёвае Канто). Паводле даных на 1 красавіка 2010 года насельніцтва рэгіёна складае 42 335 080 чалавек, а сярэдняя шчыльнасць насельніцтва — 1299,17 чалавека на км².

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фізічная карта рэгіёна Канто

Плошча рэгіёна складае 32 423,90 км². З іх 17 тыс. км² займае раўніна Канто. Яна акружана горнымі масівамі з захаду, поўначы і ўсходу, якія разам з Такійскім залівам утвараюць натуральныя межы рэгіёна. Буйныя рэкі, такія як Тонэ, Нака, Аракава, Тамагава, Кудзі, Сагамі, цякуць з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход да Такійскага заліва. Клімат рэгіёна мусонны. Сярэднегадавая тэмпература — 14,8 °C.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1 верасня 1923 года адбылося Вялікае землетрасенне Канто з магнітудай 8,3. 140 тыс. жыхароў гарадоў Іакагама і Токіа загінула, і дамы больш за 1,9 млн чалавек былі знішчаны.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Канто — самая ўрбанізаваная і індустрыяльная частка Японіі, у гарадах жыве звыш 80 % жыхароў рэгіёна. Токіа і Іакагама ўтвараюць адзіны індустрыяльны комплекс лёгкай і цяжкай прамысловасці, размешчаны ўздоўж узбярэжжа Такійскага заліва. Іншыя важныя гарады: Кавасакі, Сайтама і Тыба. Лёгкая прамысловасць засяроджана ў менш буйных гарадах, размешчаных далей ад узбярэжжа. Вядучыя пазіцыі ў рэгіёне належаць гандлю і сферы паслуг. Найбольш развітымі галінамі прамысловасці з'яўляюцца электратэхнічная, электронная, машынабудаўнічая, нафтахімічная, апрацоўчае і харчовая.

Важную ролю адыгрывае сельская гаспадарка. Прыкметнае значэнне адыгрывае паляводства — у раёне вырошчваюць рыс, ячмень, пшаніцу. На раўніне Канто і ў заходніх горных далінах на мурожных землях распаўсюджаны насаджэнні шаўкоўніцы. Па зборы коканаў і прадукцыі шоўку-сырцу рэгіён займае першае месца ў Японіі. У Канто развіты рыбалоўства і марскі промысел. У рэгіёне таксама займаюцца агародніцтвам, садаводствам, кветкаводствам, птушкагадоўляй і гадоўляй скаціны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Pradyumna Prasad Karan Japan in the 21st century: environment, economy, and society — University Press of Kentucky, 2005. — P. 121—126. — 401 p. — ISBN 9780813191188.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]