Гара Ача
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ача ісп.: Hacho |
|
Гара Ача, на пярэднім плане — гавань Сеўты. На вяршыні ўзвышша бачная крэпасць Монтэ Ача. |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Вышыня вяршыні |
204 м [1] |
|
|
|
Ача (ісп.: Hacho) — невысокая гара, якая ўзвышаецца над Сеўтай, іспанскім эксклавам у Паўночнай Афрыцы. Гара, якая ў антычнасці называлася Абіла, размяшчаецца на беразе Гібралтарскага праліва і па адной з версій з'яўляецца паўднёвым Геркулесавым слупом. Па іншай версіі пару Гібралтарскай скале складае гара Джэбель-Муса на тэрыторыі Марока.
Ача знаходзіцца паўвостраве Альміна, які ўразаецца ў праліў, таму вышыня мела стратэгічнае значэнне, і форт (ісп.: Fortaleza de Hacho), пабудаваны на вяршыні ў часы Візантыі, пасля падтрымліваўся і пашыраўся мараканцамі, партугальцамі і іспанцамі. У наш час н належыць іспанскім ваенным. На гары таксама размешчаны кляштар Эрміта-дэ-Сан-Антоніа і помнік генералісімусу Франсіска Франка.