Адміністрацыйны падзел Іспаніі
Іспанія з'яўляецца ўнітарнай дзяржавай. Аднак Краіна Баскаў і Каталонія маюць шырокую аўтаномію.
Асноўнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай у Іспаніі з'яўляецца аўтаномная супольнасць (ісп.: comunidad autónoma; часам у беларускіх тэкстах выкарыстоўваецца тэрмін аўтаномная вобласць). У наш час у краіне налічваецца 17 аўтаномных супольнасцяў. Утварэнне аўтаномных супольнасцяў прадугледжана Канстытуцыяй 1978 года, (у прыватнасці артыкул 152.1 устанаўлівае істытуцыянальную аснову гэтых аўтаномных супольнасцяў - Заканадаўчая Асамблея, абіраная ўсеагульным галасаваннем, Савет Урада з выканаўчымі функцыямі і Старшыня аўтаномнай супольнасці, абіраны Заканадаўчай Асамблеяй), іх межы, як правіла, супадаюць з межамі правінцый, якія ўваходзяць у гістарычныя вобласці, хоць некаторыя рэгіёны сталі развіваць сваю ідэнтычнасць толькі пасля пераходу да дэмакратыі (прыклады — Мадрыд, Рыёха). Аўтаномныя супольнасці маюць уласныя статуты; урады супольнасцяў падзяляюць уладу з цэнтральным урадам. Прадстаўнічымі органамі аўтаномных супольнасцяў з'яўляецца парламенты (Parlamento), у Астурыі — генеральная ўправа (Junta General), у Мурсіі, Эстрэмадуры і Мадрыдзе — сходы (Asamblea), у Арагоне, Кастыліі-ла-Манчы, Кастыліі-і-Леоне і Валенсіі — палаты (cortes), выканаўчымі органамі — урады (Gobierno), у Галісіі, Эстрэмадуры, Кастыліі-ла-Манчы, Кастыліі-і-Леоне — управы (Junta), у Арагоне і Навары — дэпутацыі (Diputación), у Андалусіі, Астурыі і Валенсіі — саветы (Consejo), кожны з гэтых выканаўчых органаў складаецца са старшыні (Presidente) і саветнікаў (Consejero).
У сваю чаргу аўтаномныя супольнасці падзяляюцца на правінцыі (provincias) — іх налічваецца 50, плюс два так званых аўтаномных горада (ciudades autónomas) у Афрыцы — Сеўту і Мелілью. Прадстаўнічымі органамі правінцый з'яўляюцца правінцыйныя дэпутацыі (Diputación provincial), выканаўчымі органамі — управы ўрада (Junta de Gobierno), кожная з якіх складаецца са старшыні (Presidente) і вакалаў (Vocal).
Правінцыі падзяляюцца на камаркі, а камаркі, у сваю чаргу, падзяляюцца на муніцыпіі (аж да асобных паселішчаў і нават кварталаў у рамках населеных пунктаў). Прадстаўнічым органам муніцыпія з'яўляецца — аюнтам'ента (Ayuntamiento), выканаўчым — управа мясцовага ўрада (Junta de Gobierno Local), кожная з якіх складаецца з алькальда (alcalde) і вакалаў (Vocal)
Аўтаномныя супольнасці Іспаніі і іх сталіцы [правіць]
Шаблон:Аўтаномныя супольнасці Іспаніі на карце
| № | Рэгіён | Адміністрацыйны цэнтр | Плошча км² |
Насельніцтва 2011 |
Сцяг рэгіёна |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Андалусія | Севілья | 87 268 | 8 424 102 | |
| 2 | Арагон | Сарагоса | 47 719 | 1 346 293 | |
| 3 | Астурыя | Аўеда | 10 604 | 1 081 487 | |
| 4 | Балеарскія астравы | Пальма-дэ-Малёрка | 4 992 | 1 113 114 | |
| 5 | Валенсія | Валенсія | 23 255 | 5 117 190 | |
| 6 | Галісія | Сант'яга-дэ-Кампастэла | 29 574 | 2 795 422 | |
| 7 | Канарскія астравы | Лас-Пальмас-дэ-Гран-Канарыя, Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ | 7 447 | 2 126 769 | |
| 8 | Кантабрыя | Сантандэр | 5 321 | 593 121 | |
| 9 | Кастылія — Ла-Манча | Таледа | 79 463 | 2 115 334 | |
| 10 | Кастылія і Леон | Вальядалід | 94 223 | 2 558 463 | |
| 11 | Каталонія | Барселона | 32 114 | 7 539 618 | |
| 12 | Мадрыд | Мадрыд | 8 028 | 6 489 680 | |
| 13 | Мурсія | Мурсія | 11 313 | 1 470 069 | |
| 14 | Навара | Памплона | 10 391 | 642 051 | |
| 15 | Рыёха | Лагроньё | 5 045 | 322 955 | |
| 16 | Краіна Баскаў | Віторыя | 7 234 | 2 184 606 | |
| 17 | Эстрэмадура | Мерыда | 41 634 | 1 109 367 | |
| Усяго | 505 625 | 47 029 641 |
| Адміністрацыйны падзел Іспаніі | ||
|---|---|---|
| Аўтаномныя супольнасці | Андалусія | Арагон | Астурыя | Балеарскія астравы | Валенсія | Галісія | Канарскія астравы | Кантабрыя | Кастылія — Ла-Манча | Кастылія і Леон | Каталонія | Мадрыд | Мурсія | Навара | Рыёха | Краіна Баскаў | Эстрэмадура | |
| Аўтаномныя гарады | Сеўта | Мелілья | |
| Суверэнныя тэрыторыі | Астравы Чафарынас | Пеньён-дэ-Алусемас | Пеньён-дэ-Велес-дэ-ла-Гамера | |
| Краіны Еўропы: Адміністрацыйны падзел | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |
|
| Табліца адміністрацыйных адзінак паводле краін |