Джэбель-Муса
З пляцоўкі Вікіпедыя.
- Пад гэтай назвай таксама вядомая гара Сінай на Сінайскім паўвостраве
| Джэбель-Муса | |
Від на Джэбель-Муса з Гібралтара |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Вышыня вяршыні |
851 м |
|
|
|
Джэбель-Муса (араб.: جبل موسى, Jabal Mūsā; амазігх: Adrar Musa) — гара ў Марока, на афрыканскім беразе Гібралтарскага праліва. Размяшчаецца ў некалькіх кіламетрах на захад ад іспанскага эксклава Сеўта. Вышыня 851 м.
Муса па-арабску азначае Майсей, хоць па легендзе гара была названа ў гонар Мусы ібн Нусайра — генерала, які камандаваў мусульманскім уварваннем на Пірэнейскі паўвостраў у 711 годзе.
Джэбель-Муса і Гібралтарская скала, размешчаная на іншым беразе праліва, вядомыя як Геркулесавы слупы, хоць некаторыя паўднёвым слупом завуць гару Ача ў Сеўце.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джэбель-Муса
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Марока. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |