Гара Дзяржынская
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Дзяржынская гара | |||
| Вышыня |
345 м |
||
|---|---|---|---|
| Размяшчэнне | |||
| Каардынаты |
|
||
|
|
|||
Дзяржынская гара (да 1958 Святая гара) — найвышэйшы пункт Мінскага ўзвышша і Беларусі, знаходзіцца каля вёскі Скірмантава Дзяржынскага раёна, за 20 км на поўнач ад Дзяржынска, за 30 км на паўднёвы захад ад Мінска.
Вышыня над узроўнем мора складае 345 м, над рэкамі, вытокі якіх пачынаюцца каля падэшвы гары (Пціч, Іслач, Сула, Уса), узвышаецца на 40—50 м.
Гара складзена з марэны сожскага зледзянення, укрыта лёсападобнымі пародамі (суглінкамі і супескамі), сфарміраванымі ў час апошняга, паазерскага зледзянення. Мае выгляд буйнога пакатага ўзвышэння. Паўднёва-заходнія схілы стромкасцю да 5°, пад лесам; паўночныя і ўсходнія схілы спадзістыя, да 2°, разараныя.
Літаратура [правіць]
- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш — Мінск: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Мінскай вобласці. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |