Гара Охас-дэль-Салада
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Гара Охас-дэль-Салада ісп.: Ojos del Salado |
|
| Тып | |
|---|---|
| Вышыня вяршыні |
6893 м |
| Першае ўзыходжанне | |
|
|
|
Охас-дэль-Салада (ісп.: Ojos del Salado), гара ў горнай сістэме Чылійска-Аргенцінскіх Андаў. Выш. 6893 м. Самы высокі вулкан на Зямлі і другая па вышыні вяршыня Паўднёвай Амерыкі (пасля Аканкагуа). Размешчаны на граніцы Аргенціны і Чылі, вяршыня — на аргенцінскім баку. На захад ад вулкана і да ўзбярэжжа Ціхага акіяна прасціраецца пустыня Атакама. Вулкан лічыцца патухшым, назіраецца нязначная вулканічная дзейнасць. Схілы сухія, на самай вяршыні зімой ляжыць снег.
